Застаецца варыянт ядзернай дубінкі?

Расія мяняе павестку: змяняе тэму «дэнацыфікацыі» на тэму «вайны за выжыванне». Але варыянтаў адказу ў РФ застаецца не так і шмат, разважае ў сваім тэлеграме эксперт «Украінскага інстытута будучыні» Ігар Тышкевіч.

zlptyhfz_p_hjz.png

Два выбухі на НПЗ сёння ноччу, учора яшчэ адзін. Плюс чыгунка. І, нарэшце, плюс Крэмль (хоць там пытанні па самой атацы).

Вы не заўважылі паступовую змену павесткі? Па РФ, прычым па раёнах, якія рускія лічылі бяспечнымі, «прылятае» ў штодзённым рэжыме. І гэта можа ўвайсці ў звычку. Дзеля справядлівасці варта заўважыць, што па абласцях у глыбіні Украіны гэтак жа спрабуюць біць апошнія дні ў штодзённым рэжыме. Але маштаб, калі параўноўваць нават з восенню, мякка кажучы, не той.

Адбываецца гэта крыху больш чым праз год пасля «знішчэння ўкраінскай СПА». У РФ прапаганда, натуральна, спрабуе выкарыстоўваць тое, што адбываецца, для мабілізацыі нацыі: змяняе тэму «дэнацыфікацыі» на тэму «вайны за выжыванне». (Таксама, дарэчы, змена павесткі).

Пры гэтым у часткі публікі спрабуюць выклікаць «справядлівае абурэнне» — маўляў, як гэта так? І, натуральна, кажуць пра нейкі «моцны адказ».

Тэзісная канструкцыя «абурэння», магчыма, зойдзе ў РФ (і часткі беларускіх прапагандыстаў), але яна смешная. Гэта значыць, таварышы спрабуюць запэўніць іншых (ці самі, дзівакі, упэўнены) у тым, што іх краіна «мае права» наносіць удары, а вось адказу не будзе? Хм... Хопіць. І чым далей, тым больш пацешна, цікава і вынаходліва. І ў адказ на «А нас за што?» — лагічны адказ «За ўсё добрае».

Другі тэзіс — аб чырвоных лініях і жорсткім адказе. Я нагадаю пра гэтыя лініі: Крым, Крымскі мост, памежныя вобласці РФ, нарэшце, Масква.

Але варыянтаў адказу ў Крамля не так шмат. З таго, што запускаецца па Кіеве, апошнія час далятае вельмі мала (або, як апошнія дні — нічога). Гэта значыць, з улюбёным тэзісам «цэнтра прыняцця рашэнняў» неяк складана (хоць тэарэтычна пакуль магчыма).

Ёсць варыянт удараў па грамадзянскіх аб'ектах. Як гіпермаркет у Херсоне, дом ва Умані і г. д. У разліку на паніку? Зноў хм... зваротная рэакцыя — нават ужо не нянавісць, замяшаная на страху, а злосць, гідлівасць і пагарда.

Застаецца варыянт ядзернай дубінкі? Але тут ужо самім рускім страшна, паколькі такое «ламае схему» — і негатыўная для РФ рэакцыя будзе маштабнай, уключаючы рэакцыю «партнёраў і сяброў» накшталт КНР.

А тым часам я сачу за групай прапагандыстаў, якія вясной 2022 планавалі «прайсці з несмяротным палком па Кіеве». Адзін кудысьці знік, адзін меў выбухны характар. Астатнія пра шэсце нешта не гавораць. Але ж 9 мая блізка. Ой, забыўся — «Несмяротны полк» і ў Расіі ж спрэс паадмянялі. З чаго б гэта?