Зяленскі назваў страты ўкраінскіх вайскоўцаў з пачатку вайны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі агучыў лічбы страт украінскага войска з пачатку вайны. Пры гэтым нават прыкладная колькасць ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва па-ранейшаму невядомая.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў страты ўкраінскага боку з пачатку вайны. У інтэрв'ю CNN ён сказаў, што ўкраінскія войскі страцілі забітымі 2,5-3 тыс.вайскоўцаў. Яшчэ каля 10 тыс. чалавек атрымалі раненні. Паводле слоў Зяленскага, цяжка сказаць, колькі з іх выжыве.
Зяленскі не змог назваць дакладную колькасць ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва. Ён адзначыў, што Украіна цяпер не кантралюе паўднёвыя рэгіёны краіны і таму нават не можа ацаніць колькасць ахвяр сярод грамадзянскіх у гэтым рэгіёне.
Украінскі бок ацэньвае страты расійскага боку ў 19-20 тыс. чалавек. Расія пры гэтым прызнае блізу 5 тысяч страт, з якіх 1351 чалавек загінулі, а 3825 былі параненыя. Апошні раз Мінабароны РФ называла такія лічбы ў канцы сакавіка.
Ацэнкі страт расійскага боку ЗША і НАТА крыху меншыя за ўкраінскія. Называліся лічбы ў 10-15 тыс. вайскоўцаў.
Паводле reform.by.