Рашэнне дапусціць да міжнародных спаборніцтваў расійскіх футбалістаў адмянілі

Выканкам Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) адмяніў рашэнне дапусціць да міжнародных турніраў юнацкія расійскія зборныя.

Фота Расійскага футбольнага саюза

Фота Расійскага футбольнага саюза

Паводле звестак крыніц, ва УЕФА заявілі, што «тэхнічнага рашэння, якое дазваляе расійскім камандам гуляць, знайсці не ўдалося».

26 верасня УЕФА дапусціў да спаборніцтваў пад сваёй эгідай нацыянальныя каманды Расіі, у якіх выступаюць гульцы не старэйшыя за 17 гадоў. Расійскія зборныя павінны былі праводзіць свае матчы на нейтральнай тэрыторыі без выкарыстання сцяга і гімна.

Гэта рашэнне выклікала вялікі рэзананс. У знак пратэсту спаборніцтвы ў юнацкім разрадзе вырашылі байкатаваць Украіна, Англія, Польшча, Латвія, Швецыя, Данія, Нарвегія і Літва.

4 кастрычніка паведамлялася, што Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) прыняла рашэнне дапусціць да ўдзелу ў турнірах пад сваёй эгідай расійскія зборныя з гульцоў не старэйшых за 17 гадоў.

«НЧ» дапускаў такі фінал гэтай гісторыі. Чаму так сталася, можна пачытаць ніжэй.


Глядзіце таксама