Бацьку, які адзін выхоўвае дзіця, забралі ў войска
Напярэдадні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у першым чытанні ўхвалілі новы закон аб адтэрмінаванні прызыву, і, найхутчэй, восеньскі прызыў пройдзе паводле новых правілаў. Belsat.eu паразмаўляў з мужчынам, які ўжо сутыкнуўся з новым падыходам. За чатыры дні да 27-годдзя Алега забралі ў войска, не спыніў ваенкамат нават той факт, што малады мужчына сам выхоўвае дзіця.