Выратуем дзіця! Тэрмінова патрэбен донар!

У нас ёсць рэальная магчымасць выратаваць жыццё дзіцяці. Давайце дапаможам.

mk.jpg


Мішу 3 гады, нядаўна яму паставілі дыягназ «міеладыспластычны сіндром», які трансфармуецца ў вострую лейкамію. Патрэбна перасадка касцявога мозгу. У базах донараў некалькіх краін прыдатнага не знайшлі.

Трэба здаць кроў з вены для аналізу HLA-тыпаванне 1 і 2 класа. Калі аналіз пакажа сумяшчальнасць, донару робяць пункцыю для трансплантацыі касцявога мозгу з тазасцегнавай косткі. Касцёва-мазгавая пункцыя робіцца пад мясцовым або агульным наркозам. Пасля працэдуры донар лёгка аднаўляецца за некалькі дзён.

Патрабаванні да донара:

Узрост ад 18 да 45 гадоў.

Любая група крыві, 1-я адмоўная будзе перавагай.

Не хварэў на гепатыт А і венерычнымі захворваннямі.

Агульны стан — здаровы.

Пра аналіз:

Аналіз робіцца бясплатна. Вынікі захоўваюць у базе, і ў будучыні вы зможаце добраахвотна стаць донарам і дапамагчы іншым людзям.

Адрас Цэнтра транспланталогіі і гематалогіі: г. Мінск, вул. Сямашкі, 8 (для Мішы Паз Каланды).

Калі можна здаць кроў: буднія дні з 8.30 да 10.30, нашча, пры сабе мець пашпарт і зменны абутак.

Мішу вельмі патрэбная дапамога, стан хутка пагаршаецца. Ён з мамай больш за два месяцы ляжыць у Бараўлянах, і трансплантацыя патрэбна тэрмінова.

Просім усіх дапамагчы. Родныя гатовыя аплаціць транспарт з любой кропкі Беларусі.

Тэлефон маці Мішы + 375296269084 (Ірына).