Пад заваламі дома ў Магнітагорску знайшлі жывым 11-месячнае дзіця
У Магнітагорску ратавальнікі знайшлі пад заваламі жывое 11-месячнае дзіця, напісаў у телеграме губернатар Чэлябінскай вобласці Барыс Дуброўскі. Зараз для яго рыхтуюць рэанімацыю.
«Ратавальнікі пачулі плач. Дзіцяці выратавала тое, што ён быў у ложачку і цяпло захутаны», — напісаў Дуброўскi. Як адзначае «Верстов.Инфо», плач дзіцяці пачулі сабакі.
У МНС «Інтэрфаксу» распавялі, што гэта дзяўчынка. Пры гэтым цётка дзесяцімесячнага Івана Фокіна сказала «74.ru», што выратавальнікі знайшлі яе пляменніка. Губернатар Дуброўскі таксама паведаміў, што выратавальнікі знайшлі хлопчыка.
Стан дзіцяці ацанілі як цяжкі. У яго зафіксавалі сур'ёзнае абмаражэнне і закрытую чэрапна-мазгавую траўму.
Паводле meduza.io