У Магнітагорску абваліўся дом: трое загінулі, лёс 79 чалавек невядомы
Раніцай 31 снежня ў Магнітагорску абрынулася секцыя 10-павярховага жылога дома. Улады паведамілі пра трох загінулых. Застаецца невядомым лёс 79 чалавек.
Па меншай меры тры чалавекі загінулі ў выніку абвальвання пад'езда жылога дома ў Магнітагорску. Лёс 79 чалавек невядомы, паведаміў намеснік губернатара Чэлябінскай вобласці Алег Клімаў.
Паводле папярэдніх дадзеных, пад'езд абрынуўся з-за выбуху бытавога газу.
"З-пад завалаў дасталі трое жывых і трое загінулых. Незразумелы лёс 79 чалавек", — сказаў Алег Клімаў журналістам. Паводле яго слоў, усе загінулыя — дарослыя. Трое пацярпелых дастаўлены ў бальніцу, сярод іх адно дзіця.
У галоўным упраўленні МНС Расіі па Чэлябінскай вобласці раней паведамілі, што з-пад завалаў дасталі 10 чалавек, у тым ліку дзіця.
У Міністэрстве аховы здароўя пазней паведамілі, што шпіталізаваны трое пацярпелых з траўмамі сярэдняй ступені цяжкасці.