Расія. Апошні «Блакітны агеньчык»?
«Блакітны агеньчык» — культавы навагодні канцэрт на расійскім тэлебачанні — можа знікнуць.
![12bhl0vpqitn2.png 12bhl0vpqitn2.png](/img/v1/images/12bhl0vpqitn2.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На працягу апошніх гадоў яго крытыкуюць амаль усе. Галоўным чынам аўдыторыі не падабаецца засілле старых поп-зорак накшталт Пугачовай.
Папярэдняе навагодняе тэлешоў перапоўніла мяжу цярпення. У сеціве нават паўстала петыцыя з заклікам увогуле забараніць «Блакітны агеньчык». Скандал цягнуўся ўвесь год.
Увосень скандальны Уладзімір Жырыноўскі прапанаваў прапіхваць на тэлебачанне маладых канкурсантаў па прынцыпе квоты.
Магчыма, «Блакітны агеньчык — 2019» будзе вызначальным для лёсу праграмы. Гэта, падаецца, разумеюць і арганізатары, якія падчас здымкаў бралі з актораў падпіску «пра невыдаванне інфармацыі».
Між тым, крызіс шоў, напэўна, відавочны, бо яно паўстала ў савецкія часы і было вельмі інтэграванае ў тагачасную рэальнасць. Напрыклад, у праграме распавядалі пра розныя працоўныя рэкорды.
У гэтым плане ўвогуле дзіўна, што «Блакітны агеньчык» існуе так доўга пасля калапсу СССР. Магчыма, сакрэт яго выжывання ў тым, што сапраўднай альтэрнатывы савецкай формуле сустрэчы Новага года так і не паўстала.
Паводле расійскай прэсы