Папярэджанне ўсім крытыкам Крамля
Галоўнага рэдактара інтэрнэт-парталу "БлогСочи" Аляксандра Валава прысудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі.
![Аляксандр Валаў Аляксандр Валаў](/img/v1/images/valov.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аляксандр Валаў
"Так абясшкодзілі яшчэ аднаго непажаданага журналіста — дзякуючы суду, які з'яўляецца ні чым іншым, як паслугачом Крамля", — піша нямецкае выданне Tageszeitung.
"З пункту гледжання кіраўніцтва краіны, для гэтага ганебнага і абсурднага прысуду ёсць добрыя прычыны, — адзначае журналістка Барбара Эртэль. — самазванай эліце ў канчатковым рахунку даводзіцца рабіць пільныя захады, калі карупцыю, кумаўство і бессаромнае ўзбагачэнне за кошт іншых аддаюць публічнасці".
Справа блогера, піша журналістка, нагадвае аб Алімпійскіх гульнях у Сочы ў 2014 годзе, "за якія як простае насельніцтва, так і прадстаўнікі апазіцыйных СМІ заплацілі высокую цану, паведамляючы аб прымусовым высяленні, сумнеўных будоўлях і бессэнсоўным прамантачванні дзяржаўных сродкаў".
У выпадку з Валавым шакуюць абставіны самога працэсу. Так, некалькі пасяджэнняў, на якіх ён не змог быць з прычыны стану здароўя, прайшлі за замкнёнымі дзвярыма. "Увогуле, усё так, як гэта зазвычай бывае ў "прававой дзяржаве" Уладзіміра Пуціна", — канстатуе журналістка.
"Гэта мае стаць папярэджаннем для нешматлікіх апазіцыйных журналістаў. Калі-небудзь з дарогі гэтак жа, як і Валава, прыбяруць наступнага — гэта толькі пытанне часу", — упэўненая Эртэль.