288-ы дзень вайны ва Украіне. Што здарылася за ноч?

У транспартнай базе ў Мікалаеве з-за абстрэлаў згарэлі аўтобусы. Генштаб Украіны паведаміў, што страты расійскай арміі — больш за 93 тысячы вайскоўцаў.

Фота: t.me/V_Zelenskiy_official

Фота: t.me/V_Zelenskiy_official

Расійскія салдаты за сераду, 7 снежня, забілі 9 чалавек у Данецкай вобласці, яшчэ 15 параненыя. Пра гэта паведамляе ў сваім Telegram кіраўнік Данецкай вобласці Паўла Кірыленкі.

«За 7 снежня расіяне забілі 9 мірных жыхароў Данбаса: 6 — у Курахава, 1 — у вёсцы Краснагораўка, 1 — у Іванаўцы і 1 — у Бахмуце», — распавёў ён.

Сёння ўначы расіяне выпусцілі па Нікапальскім раёне Днепрапятроўскай вобласці больш за 70 снарадаў. Абышлося без ахвяр, піша ў Telegram кіраўнік Днепрапятроўскай вобласці Валянціна Рэзнічэнка. Паводле яго словаў, расіяне атакавалі раён 7 разоў — білі з «Градаў» і цяжкай артылерыі. «Абышлося без загінулых і параненых. Прадстаўнікі ДСНС працягваюць абследаванне тэрыторый — высвятляюць дэталі абстрэлаў», —заявіў Рэзнічэнка.

Зрэшты, Нікапальскі раён Днепрапятроўскай вобласці абстрэльваецца расіянамі ўвесь час. Так, расійскія войскі ўначы 4 снежня дзесяць разоў адкрывалі агонь з «Градаў» і цяжкай артылерыі. А да гэтага ў ноч на 3 снежня гэтак жа з «Градаў» і цяжкай артылерыі дзевяць разоў атакавалі Нікапольскі раён.

Ноччу ўдарылі па транспартнай базе ў Нікалаеве — згарэлі аўтобусы.

Васійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па транспартнай базы ў Нікалаеве. З-за абстрэлу загарэліся аўтобусы. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Цімашэнка ў Telegram.

«Удар па Мікалаеву! Акупанты ўдарылі па транспартнай базе. Гарэлі аўтобусы. Інфармацыі пра ахвяраў няма. На месцы працуюць ДСНС», — напісаў Цімашэнка. 

За мінулыя суткі падраздзяленні сіл абароны адбілі атакі расійскіх войскаў у раёнах населеных пунктаў Цярновая Харкаўскай вобласці; Стэльмахоўка, Площанка, Краснапопаўка і Белагораўка ў Луганскай вобласці і Белагораўка, Берастава, Якаўлеўка, Бахмуцкае, Бахмут, Вопытная, Курдюмаўка, Маёрск, Мар'інка і Новаміхайлаўка Данецкай вобласці, паведаміў Генштаб ў ранішняй зводцы.

У акупаванай Ясінаватай Данецкай вобласці падчас перавозкі аднаго з падраздзяленняў войскаў РФ на баявыя пазіцыі збеглі каля 20 чалавек са зброяй з ліку раней зняволеных. Трое, якіх удалося знайсці, былі знішчаныя, астатніх шукаюць.

На часова акупаванай тэрыторыі Запарожскай вобласці расіяне плануюць мабілізаваць мясцовых жыхароў. У прыватнасці, у Мелітопалі выдаюць позвы мужчынам прызыўнога ўзросту з патрабаваннем прыбыць у ваенны камісарыят у бліжэйшы час.

* * *

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) піша, што Пуцін стварае ўмовы для зацяжной вайны ва Украіне. Аналітыкі спасылаюцца на ягоны ўчорашні выступ, дзе Пуцін заявіў, што «спецаперацыя» ва Украіне можа быць «доўгім працэсам», што захоп новых тэрыторый з'яўляецца важным вынікам для Расіі і што Расія цяпер кантралюе Азоўскае мора, за якое змагаўся Пётр I. “Цяпер Азоўская мора стала ўнутраным морам Расіі”, — заявіў Пуцін.

Эксперты ISW адзначылі: спасылка на расійскую імперскую гісторыю акрэслівае цяперашнія мэты Пуціна ва Украіне як адкрыта імперыялістычныя і ўсё яшчэ максімалісцкія. Пуцін настройвае расійскую ўнутраную аўдыторыю на зацяжную, знясільваючую вайну ва Украіне, мэта якой — заваёва новых украінскіх тэрыторый, лічаць аналітыкі. Пры гэтым расійская інфармацыйная прастора станоўча адрэагавала на імперыялістычныя заявы Пуціна.

Таксама аналітыкі ISW лічаць, што аператыўная паўза на полі бою пойдзе на карысць Расіі. Аператыўная паўза зімой можа заўчасна завершыць контрнаступныя аперацыі Украіны і павялічыць верагоднасць таго, што Украіна страціць ініцыятыву. Перапынак у вайне дасць дэградаваным расійскім войскам каштоўную 3–4-месячную адтэрміноўку для аднаўлення і падрыхтоўкі.

Аднак Пуцін па-ранейшаму не хоча спыняць баявыя дзеянні, а расійскія вайскоўцы працягваюць наступальныя аперацыі вакол Бахмута. Таму зацыкленасць Пуціна на працягу наступальных аперацый вакол Бахмута і ў іншых месцах дапамагае Украіне ўтрымліваць ваенную ініцыятыву на іншых участках баявых дзеянняў. Далейшыя аператыўныя поспехі Украіны будуць залежаць ад здольнасці УСУ бесперапынна працягваць паслядоўныя аперацыі на працягу зімы, адзначаюць аналітыкі.


Камітэт Сената ЗША ўхваліў рэзалюцыю, якая прызнае дзеянні Расіі супраць украінскага народа генацыдам. Дакумент асуджае актыўны генацыд супраць украінскага народа, заклікае ўрад ЗША супрацоўнічаць з саюзнікамі, каб прадухіліць будучыя акты генацыду. Дакумент цяпер выносіцца на ўсеагульнае галасаванне ў Сенат.

У ААН апублікавалі даклад аб масавых забойствах мірных жыхароў Украіны расійскімі акупантамі. Справаздача маніторынгавай місіі падрабязна апісвае, як расійскія войскі забівалі мірных жыхароў ва ўкраінскіх гарадах і вёсках у Кіеўскай, Чарнігаўскай і Сумскай абласцях Украіны ў перыяд з 24 лютага да 6 красавіка 2022 года.

  * * *

Шольц мяркуе, што рызыка ўжывання Пуціным ядзернай зброі ў вайне супраць Украіны цяпер знізілася ў адказ на міжнародны ціск.

  * * *

Вашынгтон не мае інфармацыі, хто наносіў удары па тэрыторыі Расіі, таму што Пентагон не каардынуе з Украінай усе атакі, якія ажыццяўляюцца ўкраінскімі абаронцамі, заявіла намеснік прэс-сакратара Пентагона Сабрына Сінгх.

«Яны на месцы прымаюць рашэнні адносна мэтаў, адносна таго, калі яны правядуць аперацыю. Мы прадстаўляем ваенную дапамогу. Так што не абавязкова, што мы былі праінфармаваныя або дасведчаныя аб якіх-небудзь ударах на тэрыторыі Расіі. Мы бачылі паведамленні пра гэта. Але мне няма чаго дадаць», — сказала яна.

  * * *

Расія не хацела б разрыву дыпадносін з ЗША — гэта было б сігналам, што палітычнага рэсурсу больш няма, застаецца толькі сілавы, заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў. У ЗША, па яго словах, «пакуль падобных пазываў» таксама няма, ім патрэбныя дыялог і каналы камунікацыі.

  * * *

Чэхія перадасць Украіне яшчэ адзін транш дапамогі ў памеры 2 мільёны еўра — грошы пойдуць на медыцынскую сферу і ўладкаванне жылля для перасяленцаў, паведаміў МЗС краіны.

  * * *

У выпадку блэкаўта радыё, тэлемарафон і мабільная сувязь павінны пратрымацца па меншай меры трое сутак, паведамілі ў Дзяржспецсувязі.

  * * *

Брытанскі Каралеўскі інстытут аб'яднаных службаў (RUSI) выпусціў даклад, прысвечаны аналізу першых некалькіх фаз поўнамаштабнай вайны паміж Расіяй і Украінай, якія прыйшлі на люты-ліпень 2022 года.


Уладзімір Зяленскі стаў самым уплывовым чалавекам Еўропы ў 2022 годзе паводле версіі Politico. Зяленскі перакананы, што ў 2023 годзе вайна ва Украіне скончыцца і наступіць мірны час, піша Politico. Падчас размовы з прэзідэнтам журналісты адзначылі, што ён прызнаны выданнем самым уплывовым палітыкам у Еўропе. «Украінцы таксама будуць самымі ўплывовымі ў наступным годзе, але ўжо ў мірны час», — сказаў Зяленскі.

  * * *

Расіі давядзецца скончыць вайну не толькі вяртаннем захопленых тэрыторый, але і прайсці праз дэмілітарызацыю свайго памежжа, заявіў Падаляк: «Расія паступова будзе адыходзіць да межаў 1991 года, аднак там, хутчэй за ўсё, не спыніцца, таму што неабходна будзе адысці ў рамках сапраўды перамоўнага працэсу. Трэба будзе дэмілітарызаваць пэўную тэрыторыю ля міжнародных межаў Расіі з Украінай. Расійскія войскі адыдуць на 50-100 кіламетраў ад мяжы, так будуць адбывацца падзеі».

  * * *

Тое, што творыць Расія ва Украіне, нагадвае тое, як нацысцкая Германія праводзіла аперацыі супраць габрэяў у гады Другой сусветнай вайны, заявіў Папа Рымскі Францішак: «Гісторыя паўтараецца сёння... Няхай памяць аб гэтай жудаснай падзеі абудзіць ва ўсіх нас рашучасць і дзеянні дзеля міру».

Паводле korrespondent.net, Украінскай службы РБК; www.pravda.com.ua