433-ці дзень вайны: Выбухі ў акупаваным Мелітопалі, у Расіі шукаюць «мужчыну ў чорным»
У акупаваным Мелітопалі Запарожскай вобласці блізу 6:45 гадзін 2 траўня прагучаў адзіночны выбух. Адзначаецца, што па характары гуку падобна на падрыў чарговага калабаранта.
«Па вуліцы Інтэркультурнай прамчалася паліцыя з
мігалкамі і сірэнамі. Па горадзе таксама імчацца хуткія», — пішуць мясцовыя паблікі.
СМІ высвятляюць падрабязнасці.
Горад Мелітопаль быў акупаваны войскамі РФ яшчэ вясной 2022 года, цяпер там часта раздаюцца выбухі ў месцах збору захопнікаў і калабарантаў.
Расійцы нібыта аднавілі рух цягнікоў на перагоне
Унеча — Рассуха ў Бранскай вобласці, дзе напярэдадні сышоў з рэек састаў з 60 вагонамі,
гружаны нафтапрадуктамі і піламатэрыяламі.
РФ задзейнічала 300 чыгуначнікаў і тры аднаўленчыя цягнікі.
Усяго нібыта было нанова выкладзена каля 100 метраў чыгуначнага палатна.
Асобна губернатары Гомельскай і Бранскай абласцей
абмеркавалі інцыдэнт. Адзначаецца, што беларуская лакаматыўная
брыгада не пацярпела.
Паведамляецца, што ў выніку выбуху з рэек сышлі
двухсекцыйны цеплавоз (згарэў), пяць вагонаў з дызелем і піламатэрыяламі.
Выцекла 12 тон дызельнага паліва.
1 траўня ў адным з раёнаў Бранскай вобласці РФ на чыгунцы спрацавала бомба, і з рэек сышоў лакаматыў грузавога цягніка. Сцвярджалася, што ў выніку выбуху ніхто не пацярпеў. У выніку падрыву цягніка былі парушаны чыгуначныя зносіны паміж расійскімі населенымі пунктамі і Гомелем.
У Расіі нібыта ўстанавілі, што дыверсію зладзіў «мужчына ў чорным». Яму прыкладна 40 гадоў, рост каля 170 сантыметраў. У яго быў чорны заплечнік, мужчына перасоўваўся роварам.
Міністэрства абароны РФ актыўна распавядае аб выніках ракетных удараў па Украіне. Такі парадак дня павінен знізіць узровень турботы ў краіне-агрэсары праз контрнаступленне ўкраінскага войска. Такое меркаванне выказалі аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).
Эксперты прааналізавалі паведамленні пра ўдар у ноч на 1 траўня. Так, у Генштабе УСУ паведамілі аб узлёце дзевяці стратэгічных бамбавікоў Ту-95 і двух Ту-160 у Мурманскай вобласці і блізу Каспійскага мора. Яны выпусцілі 18 крылатых ракет Х-101/555, з якіх 15 збіла сістэма СПА.
У сваю чаргу Мінабароны РФ заявіла, што ўдарылі па ўкраінскіх ваенна-прамысловых аб'ектах і паспяхова сарвалі вытворчасць. Пры гэтым расійскія «ваенкары» сцвярджалі, што ракеты нібыта знішчылі ўкраінскія сістэмы СПА і транспартны вузел у Паўлаградзе.
Аналітыкі паказалі, што, паводле геалакацыйных
кадраў з Паўлаграда, адна з расійскіх ракет трапіла ў Паўлаградскі хімічны
завод, у выніку чаго адбыўся магутны выбух.
«Нядаўна Мінабароны Расіі змяніла сваю рыторыку і шырока інфармуе аб сваіх ударных кампаніях, верагодна, спрабуючы паказаць праактыўны падыход на фоне турботы, якая павялічваецца ў расійскай інфармацыйнай прасторы ў сувязі з украінскім контрнаступленнем», — падсумавалі эксперты ISW.
За мінулыя суткі вайскоўцы Украіны адбілі больш за 40 нападаў расійцаў.
Як паведамляе Генштаб УСУ, на Северскім і Слабажанскім напрамках акупанты нанеслі авіяўдар кіраванымі авіябомбамі па населеным пункце ЛізуноўкаЧарнігаўскай вобласці. У выніку ўдару загінула дзіця. Расійцы абстралялі населеныя пункты Лявонаўка, Чырвоны Хутар, Карпавічы, Грымяч і Ноўгарад-Северскі Чарнігаўскай вобласці; Сярэдзіна-Буда, Шостка, Хадына, Іскрыскаўшчына, Волфіна і Садкі Сумскай вобласці, а таксама Уды, Гоптаўка, Стрэлка і Дамашняе Харкаўскай вобласці.
На Купянскім кірунку расійцы білі з артылерыі і мінамётаў па
населеных пунктах Фігалоўка, Заходняе, Ліман Першы, Кіслаўка, Купянск,
Крухмальнае і Бераставое Харкаўскай вобласці.
На Ліманскім кірунку захопнікі вялі беспаспяховы наступ у раёнах Навасёлаўскага і Белагораўкі. Расійцы ўдарылі з авіяцыі па Белагораўцы, Грыгораўцы і Спорным.
На Бахмуцкім кірунку РФ спрабуе весці наступ, а таксама працягваюцца баі непасрэдна ў Бахмуце. Пры гэтым расійцы спрабавалі наступаць у кірунку населенага пункта Прадцечына і нанеслі авіяўдар па Бахмуце і Белай Гары. Ад абстрэлаў пацярпелі Васюкоўка, Арэхава-Васільеўка, Навамаркава, Грыгораўка, Бахмут, Хромава, Часаў Яр, Іванаўскае, Канстанцінаўка, Дыліеўка і Южнае Данецкай вобласці.
На Аўдзееўскім кірунку расійцы вялі наступ у раёнах
населеных пунктаў Севернае і Першамайскае, поспеху не мелі. Захопнікі нанеслі
авіяўдар па Аўдзееўцы і абстралялі Ластаўчына, Севернае, Першамайскае і
Карлаўку Данецкай вобласці.
На Мар'інскім кірунку акупанты працягваюць атакаваць
украінскія пазіцыі і весці баі непасрэдна за Мар'інку. Пад варожы агонь трапіла
Георгіеўка ў Данецкай вобласці.
На Шахцёрскім кірунку расійцы абстралялі Вугледар,
Богаяўленку і Новаўкраінку Данецкай вобласці.
Паводле ўкраінскіх медыя