498-мы дзень вайны: Найбуйнейшая атака РФ на Львоў з пачатку расійскага ўварвання
Лукашэнка сцвярджае, што вагнераўцаў у Беларусі пакуль няма. Генеральны сакратар NАТO таксама ўчора сказаў, што пакуль наймітаў Прыгожына ў нашай краіне няшмат.
Лукашэнка сёння, 6 чэрвеня, заявіў, што цяпер Прыгожын і яго найміты не знаходзяцца ў Беларусі: «Наколькі я інфармаваны, байцы знаходзяцца ў сваіх лагерах. Што тычыцца Прыгожына, ён знаходзіцца ў Піцеры. На тэрыторыі Беларусі яго няма».
На каго РФ замяніла наймітаў Прыгожына ва Украіне?
Брытанская выведка адзначае, што Расія для процідзеяння ўкраінскаму контрнаступленню сцягнула вайсковыя фармаванні з усёй краіны. Так, у Запарожскай вобласці дзейнічае 58-я агульнавайсковая армія РФ, якая звычайна займаецца бяспекай у Каўказскім рэгіёне. У раёне Вялікай Навасёлкі Данецкай вобласці пазіцыі ўтрымліваюць 5-я агульнавайсковая армія і марская пяхота. Гэта фарміраванне РФ выкарыстала як супрацьдзеянне Кітаю.
Вакол Бахмута абарону цяпер трымаюць пераважна паветрана-дэсантныя сілы, якія звычайна дыслакуюцца на захадзе Расіі і дзейнічаюць як элітныя сілы хуткага рэагавання на выпадак напружанасці ў стасунках з NATO. Аналітыкі адзначылі, што гэта паказвае, як вайна супраць Украіны зрушыла звыклую нацыянальную стратэгію Расіі.
Трагедыя ў Львове
Колькасць параненых у выніку ўдару па Львове ўзрасла да 32, з іх адно дзіця. Чатыры чалавекі загінулі, выратавальныя работы працягваюцца, паведаміла МУС.
У выніку начнога ракетнага ўдару па Львове пашкоджаны 35 дамоў, школы, студэнцкія інтэрнаты Львоўскай палітэхнікі, офісны комплекс, паведаміў мэр горада Андрэй Садовы. Па медыцынскую дапамогу звярнуліся 33 чалавекі, 13 знаходзяцца ў бальніцах, некаторыя ў цяжкім стане. Колькасць загінулых яшчэ можа ўзрасці — працягваюцца пошукавыя работы, пад заваламі ёсць людзі.
Сілы СПА ўначы збілі сем з дзесяці крылатых ракет “Калібр”. Ёсць трапляння ракет па грамадзянскіх аб'ектах у Львове. Як паведаміла камандаванне паветраных сіл, пускі ракет былі ажыццёўлены з акваторыі Чорнага мора, з надводных носьбітаў і падлодак. Былі зафіксаваныя некалькі груп ракет. Ракеты спачатку накіроўваліся ў паўночным кірунку, выкарыстоўваючы рэльеф мясцовасці і рэчышча Дняпра, а затым рэзка змянілі курс на захад.
Спікер паветраных сіл Юрый Ігнат распавёў, што ракеты, якія РФ сёння выпусціла па Украіне, быццам бы ляцелі на Кіеў, але рэзка павярнулі ў кірунку Львова. Ён растлумачыў, што ракеты ляцелі з мора, «вораг прапрацаваў маршрут, выкарыстоўваючы і рэльеф мясцовасці і рэчышча рэк, у дадзеным выпадку Дняпра».
«Іх можна было б перахопліваць знішчальнікамі. І частку ракет атрымалася перахапіць знішчальнай авіяцыяй, але гэта вельмі невялікая частка. З гэтым мог бы справіцца F-16», — падкрэсліў ён.
- У Данецкай вобласці за мінулыя суткі ў выніку расійскіх абстрэлаў пяць чалавек атрымалі раненні, у Херсонскай і Харкаўскай — па адным.
- На акупаванай РФ тэрыторыі Херсонскай вобласці колькасць загінулых у выніку падрыву Кахоўскай ГЭС вырасла да 53, паведамілі экстранныя службы РФ.
На даху 4-га энергаблока ЗАЭС з'явіліся новыя аб'екты
На свежых спадарожнікавых здымках Запарожскай АЭС відаць з'яўленне новых аб'ектаў на даху чацвёртага энергаблока, аб мініраванні якога паведамляў Украінскі Генштаб. Радыё Свабода паказала фота, зробленыя раніцай 5 ліпеня. Якасць здымка не дазваляе зразумець, што менавіта з'явілася на даху.
Буданаў заявіў у інтэрв'ю The Times, што пагроза катастрофы на Запарожскай АЭС памяншаецца. Ён адмовіўся называць прычыны такой высновы, але заявіў, што да гэтага прывялі «пэўныя публічныя і непублічныя дзеянні ў гэтай сферы». «І я думаю, што цяпер небяспека штучнай тэхнагеннай катастрофы паволі спадае», — адзначыў кіраўнік ГУР.
Контрнаступ і навіны вайны
Контрнаступленне Украіны павінна было пачацца раней, але зацягнулася праз тэрміны пастаўкі ўзбраенняў. Пра гэта распавёў Зяленскі ў інтэрв'ю CNN. З ягоных слоў, праз больш позні пачатак контрнаступленне прасоўваецца павольней, чым магло б, таму што ў войска РФ было больш часу замініраваць шырокія тэрыторыі і стварыць абарончыя лініі.
Па некаторых напрамках Украіна «нават не можа думаць» аб пачатку контрнаступлення, бо няма адпаведнага ўзбраення, дадаў Зяленскі: «Кідаць нашых людзей на разарванне расійскай дальнабойнай зброяй было б проста бесчалавечна».
Украінскія вайскоўцы прасоўваюцца на поўнач і поўдзень ад Бахмута, паведаміў спікер Генштаба Андрэй Кавалёў. Сілы абароны Украіны працягваюць наступальную аперацыю на Мелітопальскім, Бярдзянскім і Бахмуцкім напрамках і стрымліваюць наступ расійскіх войскаў на Ліманскім, Аўдзееўскім і Мар'інскім напрамках.
Украінскі Генштаб агучыў арыенціровачныя страты РФ паводле стану на раніцу 6 ліпеня: асабовага складу — каля 232 300 (+600) чалавек ліквідавана
Войска РФ працягвае засяроджваць асноўныя намаганні на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім кірунках — за мінулыя суткі адбылося 38 баявых сутыкненняў, паведаміў Генштаб у ранішняй зводцы.
Украіна — NATO
Пастанова аб уступленні Украіны ў NATO будзе прынятая пры згодзе ўсіх краін-чальцоў пасля таго, як Кіеў правядзе рэформы і будзе адпавядаць усім патрабаванням Альянсу, заявіла прэс-сакратарка Белага дома Карын Жан-П'ер: «Прэзідэнт Байдэн паўтараў, што Украіне, перш чым далучыцца да Альянсу, давядзецца ўкараніць рэформы, каб адпавядаць тым стандартам, якія маюць краіны-чальцы NATO».
МЗС Украіны наконт заявы ЗША аб уступленні Украіны ў NATO адзначыў: адна рэформа ў свеце ў дачыненні да Расіі незавершаная.
МЗС Украіны заявіў, што Захад павінен змяніць сваё стаўленне да Расеі ў архітэктуры бяспекі пасля таго, як ЗША заявілі аб неабходнасці правесці рэформы ва Украіне для ўступлення ў NATO.
Паводле korrespondent.net, www.rbc.ua