499-ы дзень вайны: Колькасць ахвяр у Львове вырасла

У выніка расійскага ракетнага ўдару па Львове: колькасць загінулых вырасла да 10 чалавек, дзясяткі пацярпелых

kbesmddsrstxgc0vscdcow.webp

У Львове завяршылі выратавальную аперацыю

У ноч на 6 ліпеня расійская армія нанесла ракетны ўдар па Львове на Захадзе Украіны. 

У Львове сёння раніцай былі завершаны пошукава-выратавальныя работы на месцы ракетнага ўдару па шматкватэрным доме. 

Колькасць загінулых узрасла да дзесяці, траўмаваныя 42 чалавекі, 16 з іх шпіталізаваныя, паведаміў кіраўнік АВА Максім Казіцкі.

Мэр горада Андрэй Садовы назваў тое, што адбылося, «адным з самых маштабных нападаў на цывільную інфраструктуру Львова» з пачатку расійскага ўварвання ва Украіну.

photo_2023_07_07_13_15_57.jpg
photo_2023_07_07_13_15_56.jpg

Уначы расіяне атакавалі Днепрапятроўскую вобласць ударнымі дронамі, шэсць з іх удалося збіць, распавёў кіраўнік АВА Сяргей Лысак. Абломкі аднаго з дронаў упалі на аўтамабіль, які ехаў па трасе, загінулі два чалавекі. 

Яшчэ адзін БПЛА трапіў па прыватным прадпрыемстве ў Крыварожскім раёне — узнік пажар, людзі не пацярпелі. 

Таксама па Нікапалю РФ ударыла з цяжкай артылерыі, пацярпелых няма.

Глядзіце таксама

  • У Данецкай вобласці за мінулыя суткі ў выніку расійскіх абстрэлаў адзін чалавек загінуў (у Тарэцку), яшчэ пяцёра атрымалі раненні. 
  • У Запарожскай вобласці адзін чалавек загінуў падчас абстрэлу Гуляйполя. 
  • У Херсонскай вобласці дзесяць чалавек атрымалі раненні. 
  • У Харкаўскай — адзін паранены.

Ва Украіне цяпер жыве на 7 мільёнаў чалавек, чым да вайны

Ва Украіне цяпер пражывае не больш чым 33,8 мільёна чалавек. Такую статыстыку атрымалі, калі падлічылі людзей па колькасці актыўных сім-карт. Так, у мінулым месяцы было зафіксавана 48,3 мільёна актыўных сім-карт. Лічыцца, што на 100 жыхароў прыпадае 143 карты. З канца 2021 года насельніцтва Украіны зменшылася больш чым на 7 мільёна чалавек.

Зяленскі: «Мы рухаемся наперад»

Украінскі наступ ідзе не хутка, але «мы рухаемся наперад», заявіў Зяленскі ў Празе на сустрэчы з прэзідэнтам Чэхіі Пятром Павелам: «Мы наступаем. Ініцыятыва цяпер у нас. Наступ не хуткі, гэта факт. Але мы рухаемся наперад, а не рухаемся назад, як расіяне. Таму я бачу ў гэтым пазітыў».

Пётр Павел у сваю чаргу адзначыў, што Украіна наўрад ці зможа пачаць яшчэ адно контрнаступленне праз некалькі тыдняў ці месяцаў, «таму мы павінны зрабіць усё магчымае, каб Украіна дамаглася поспеху ў гэтым контрнаступленні».

Уладзімір Зяленскі таксама пацвердзіў, што неўзабаве адправіцца з візітам у Турцыю для сустрэчы з Эрдаганам. З ягоных слоў, візіт у Турцыю выкліканы неабходнасцю правесці сустрэчы з найбольшай колькасцю чальцоў альянсу напярэдадні саміту NATO: «Мы павінны акумуляваць усіх лідараў альянсу, каб ціснуць палітычна на Расію. Не толькі на полі бою. У нас ёсць некалькі пытанняў — збожжавая ініцыятыва, падтрымка Украіны ў NATO, абмен палоннымі і г.д. многія рэчы, пра якія будзем казаць».

Навіны вайны 

Украінскія войскі маюць частковы поспех у раёне Клешчаеўкі на Бахмуцкім напрамку, замацоўваюцца на дасягнутых рубяжах. Ідуць цяжкія баі. Пра гэта паведаміў спікер Генштаба Андрэй Кавалёў. Паўночней і паўднёвей горада Бахмут сілы абароны працягваюць аказваць ціск на праціўніка, выбіваюць з раней захопленых рубяжоў. Украінскія войскі адбіваюць атакі ворага на Ліманскім, Аўдзееўскім і Марыінскім напрамках.

Украінскі Генштаб агучыў арыенціровачныя страты РФ на раніцу 7 ліпеня: асабовага складу — каля 232 810 (+510

straty_vojska_rf_07_07.jpg

Войска РФ засяроджвае асноўныя намаганні на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім кірунках — за мінулыя суткі адбылося 30 баявых сутыкненняў, паведаміў украінскі Генштаб у ранішняй зводцы.

Таксама Генштаб удакладніў, што 6 ліпеня Расія запусціла па Украіне не дзесяць, а 11 крылатых ракет “Калібр”, СПА збіла сем з іх. Тры ракеты ўдарылі па Львове, адна — па прыватным доме ў Чаркаскай вобласці.

На акупаванай тэрыторыі Херсонскай вобласці колькасць загінулых у выніку падрыву Кахоўскай ГЭС вырасла да 55, паведамілі экстранныя службы РФ.

Уначы расіяне выпусцілі 18 дронаў Shahed-136/131 з паўднёва-ўсходняга кірунку (Прыморска-Ахтарск, Краснадарскі край). З іх 12 беспілотнікаў удалося знішчыць, паведаміла камандаванне украінскіх паветраных сіл.

МАГАТЭ і бяспека ЗАЭС

Эксперты МАГАТЭ атрымалі магчымасць агледзець некалькі аб'ектаў Запарожскай АЭС. Пра гэта заявіў гендырэктар агенцтва Рафаэль Гросі: «У нас ёсць прагрэс. З серады па сённяшні дзень мы змаглі атрымаць больш доступу. Яшчэ не на дах, але мы падалі запыт [акупацыйным] уладам, каб падняцца туды».

Гросі выказаў упэўненасць, што эксперты МАГАТЭ атрымаюць такі дазвол. «Мы змаглі правесці агляды ахаладжальных сажалак і іншых месцаў. Як відаць з маіх паведамленняў, мы не ўбачылі ніякіх прыкмет выбухоўкі або мін у гэтых месцах», — дадаў ён.


0xgfhamzgfbkm5cf1javkg.webp
Навіны партнёраў Украіны

Украіне дадуць касетныя боепрыпасы?

The Washington Post піша, што ЗША перададуць Украіне касетныя артылерыйскія снарады M864, упершыню вырабленыя ў 1987 годзе. Яны падыходзяць для стральбы з амерыканскіх 155-мм гаўбіц. Пентагон ацэньвае колькасць суббаепрыпасаў у такіх снарадаў, якія не разарваліся, у 6%.

Разам з тым адміністрацыя Байдэна пакуль толькі «актыўна разглядае» пытанне выдачы Украіне касетных боепрыпасаў, паведаміў намеснік спікера Белага Дома Эндру Бейтс: «Гэтае пытанне актыўна разглядаецца. У мяне няма аб'явы ў дадзены момант з гэтай нагоды».

Узбраенне ад Чэхіі

Чэхія перадасць Украіне баявыя верталёты і боепрыпасы, паведаміў прэм'ер Пётр Фіяла. Таксама Прага адправіць Кіеву авіясімулятары, каб навучанне пілотаў для F-16 магло праходзіць у самой Украіне.

Румынія плануе адкрыць Цэнтр падрыхтоўкі пілотаў F-16, які будзе даступны для саюзнікаў у NATO і Украіны, паведаміла Найвышэйшая рада абароны краіны. Не ўдакладняецца, пра якія тэрміны ідзе гаворка.

ЕС будзе вырабляць больш снарадаў

Еўрапейская Рада і Еўрапарламент заключылі пагадненне аб павелічэнні вытворчасці боепрыпасаў і ракет у ЕС. Для павелічэння вытворчасці ў Еўрасаюзе боепрыпасаў тыпу «зямля-зямля» і артылерыйскіх боепрыпасаў, а таксама ракет будзе выдзелена 500 мільёнаў еўра, паведаміла Еўрарада. Гэта дапаможа забяспечыць доўгатэрміновы рост вытворчасці боепрыпасаў у Еўропе на карысць Украіны і дзяржаў-чальцоў ЕС.

Палата прадстаўнікоў Нідэрландаў прызнала Галадамор генацыдам украінскага народа.