859-ты дзень вайны. Ракетны ўдар па Кіеве і Дняпры
Таксама сёння раніцай расійскія войскі абстралялі Украінск у Данецкай вобласці. Дзве жанчыны загінулі. Распавядаем пра галоўныя падзеі чарговага дня поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.
Войскі РФ нанеслі ракетны ўдар па Кіеве ўвечары 30 чэрвеня
Пра гэта паведаміла гарадская ваенная адміністрацыя.
У выніку ўдару ў Абалонскі раёне горада пашкоджаны 14-павярховы жылы дом.
Кіраўнік Кіева Віталь Клічко паведаміў, што на дом упалі абломкі збітай ракеты. Пацярпелі шэсць чалавек: 11-гадовая дзяўчынка, чатыры жанчыны і адзін мужчына. Адну пажылую жанчыну шпіталізавалі. Усім астатнім аказалі дапамогу на месцы. Ва ўсіх пацярпелых вострая рэакцыя на стрэс.
Зводка Генштаба ВСУ на 8:00 1 ліпеня
За мінулыя суткі, 30 чэрвеня, адбыліся 142 баявыя сутыкненні.
У мінулыя суткі Узброеныя сілы РФ нанеслі па пазіцыях ВСУ і населеных пунктах тры ракетныя ўдары, 59 авіяцыйных удараў, здзейснілі амаль 4600 абстрэлаў, 94 з іх — з рэактыўных сістэм залпавага агню.
Авіяцыйным ударам ВС РФ падвергліся раёны населеных пунктаў: Старыца, Ваўчанск, Гур'еў Казачок, Ліпцы, Токараўка Другая, Вясёлае, Нянуднае, Дзергачы, Слабажанскае Харкаўскай вобласці і горад Харкаў; Сяргееўка, Райгарадка Луганскай вобласці; Серабранская лясніцтва; Ліман, Ямпаль, Нью-Ёрк, Жалезнае, Тарэцк, Узвіжанка, Міралюбаўка, Жаланнае, Іванаўка, Старамайорскае Данецкай вобласці; Бургунка Херсонскай вобласці; Тамарына Мікалаеўскай вобласці.
У выніку расійскіх атак ёсць загінуўшыя і параненыя сярод мірнага насельніцтва. Разбураны і пашкоджаны шматпавярховыя і прыватныя дамы, іншыя аб'екты інфраструктуры.
За мінулыя суткі агульныя страты расійскіх войскаў склалі 1110 чалавек.
За мінулыя суткі авіяцыя і ракетныя войскі і артылерыя Сіл абароны Украіны паразілі два пункты кіравання, склад боепрыпасаў, адзін сродак СПА і 16 раёнаў засяроджвання асабовага складу ВС РФ.
На харкаўскім кірунку расійскае войска працягвае наступальныя дзеянні, усяго адбылося 16 баявых сутыкненняў.
На гуляйпольскім напрамку расійскае войска спрабуе наступаць каля Чаріўнага Запарожскай вобласці.
На купянскім напрамку адбылося 10 атак, на ліманскім — 16, на паўночным — восем, на краматорскім — 10, на тарэцкім — сем, на Пакроўскім — 42, на курахаўскім — 17, на врэмаўскім — 12, на арэхаўскім — тры.
Украінскія вайскоўцы працягваюць актыўнымі дзеяннямі наносіць расійскім войскам страты ў жывой сіле і тэхніцы, знясільваючы УС РФ уздоўж усёй лініі баявога сутыкнення.
Расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па Дняпры
Войскі РФ у ноч на 1 ліпеня нанеслі ўдар па Дняпры балістычнымі ракетамі, паведаміў кіраўнік рэгіёну Сяргей Лысак. «У жылым раёне пашкоджаны магазін. Разбітыя дахі і вокны ў прыватных дамах, шматпавярхоўках», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.
Па дадзеных кіраўніка Днепрапятроўскай абласной ваеннай адміністрацыі, у выніку ракетнага ўдару па Дняпры пацярпелі сем чалавек, у тым ліку 15-гадовы падлетак. «Шпіталізаваная адна жанчына, астатнія [пацярпелыя] лечацца амбулаторна», — напісаў Лысак.
Таксама, паведаміў ён, увечары 30 чэрвеня войскі РФ атакавалі дронамі і абстралялі з артылерыі Нікапаль, Марганецкую і Міроўскую абшчыны.
«Пашкоджаныя пяць прыватных дамоў, гаспадарчая пабудова, лініі электраперадач, газаправод. Гарэла поле з пшаніцай. Пажар ліквідавалі ратавальнікі, але агонь знішчыў больш за два гектары [збожжавых]», — напісаў Лысак.
Акрамя таго войскі РФ нанеслі ўдары дронамі і артылерыяй па Пакроўскай абшчыне, паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай вобласці.
Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг не бачыць ніякай неабходнасці ў пераглядзе альянсам ядзернай дактрыны
«Непасрэднай пагрозы [ад Расіі] няма. Я не бачу ніякай неабходнасці для NATO пераглядаць сваю ядзерную дактрыну», — сказаў ён.
Пуцін дапушчаў змену ядзернай дактрыны і звязаў гэта з паніжэннем парога прымянення ядзернай зброі на Захадзе. Паводле яго слоў, магчымасць нанесці прэвентыўны ядзерны ўдар Маскве пакуль не патрэбна, бо «пры ўдары ў адказ супернік будзе гарантавана знішчаны».
Расійскія войскі абстралялі Украінск у Данецкай вобласці раніцай 1 ліпеня. Сама меней два чалавекі загінулі і восем параненыя
Пра гэта заявіў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Вадзім Філашкін.
Паводле яго слоў, расійскія ваенныя раніцай абстралялі горад з сістэм залпавага агню "Ураган", у зоне паражэння апынуліся жылыя дамы. Паводле папярэдняй інфармацыі, пашкоджаны 10 шматпавярховых дамоў і адміністрацыйны будынак. Загінулі дзве жанчыны 65 і 70 гадоў.