917-ты дзень вайны. Расійскія войскі нанеслі новы ўдар па Крывым Розе
У Растоўскай вобласці ўспыхнуў вялікі пажар на чарговай нафтабазе. Украінскія беслотнікі ўпершыню атакавалі Кіраўскую вобласць. Распавядаем пра галоўныя падзеі чарговага дня поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.
У Растоўскай вобласці ўспыхнуў вялікі пажар на чарговай нафтабазе
«Гарыць нафтабаза ў Каменскім раёне пасля гучнага выбуху, які чулі ў Растоўскай вобласці», – паведамляе тэлеграм-канал "Гэта Растоў навіны" і публікуе відэа падпаленай нафтабазы.
Каменскі раён знаходзіцца на паўночным усходзе Растоўскай вобласці, ля мяжы з акупаванай Луганскай вобласцю Украіны, адзначае Бі-бі-сі.
Як паведамляюць мясцовыя СМІ, дым ад палаючай нафтабазы ў Растоўскай вобласці выцягнуўся на паўтара дзясятка кіламетраў.
Пажар на вялікай нафтабазе на супрацьлеглым канцы Растоўскай вобласці, у Пралетарску, які ўспыхнуў пасля ўдару ўкраінскіх дронаў, не патушаны да гэтага часу — база палае ўжо дзесяць дзён.
Прынамсі тры буйныя ўкраінскія інфармацыйныя агенцтвы, «РБК-Україна», «Інтэрфакс-Украіна» і УНІАН, перадалі словы ананімнай крыніцы ў Галоўным упраўленні разведкі Мінабароны краіны аб тым, што атака на нафтабазу ў Каменскім раёне Растоўскай вобласці — гэта ўкраінская аперацыя.
Як перадае словы крыніцы «Інтэрфакс-Украіна», у аперацыі з ужываннем ударных беспілотнікаў бралі ўдзел ГКР і Сілы спецыяльных аперацый УСУ.
Як паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» крыніца ў ГУР, уражаны аб'ект з'яўляецца часткай расейскага ВПК і прымае непасрэдны ўдзел у забеспячэнні варожых войскаў.
Расійскія войскі нанеслі новы ўдар па Крывым Розе
У выніку абстрэлу пацярпелі пяцёра мірных жыхароў, паведаміў кіраўнік вайсковай адміністрацыі Днепрапятроўскай вобласці Сяргей Лысак.
У горадзе пашкоджана грамадзянская інфраструктура, на месцы ўдару ўзнік пажар.
Нагадаем, раней, каля паўночы з панядзелка на аўторак, расійцы нанеслі ўдар балістычнай ракетай па гатэлі "Аўрора" ў цэнтры Крывога Рога.
Колькасць загінулых узрасла да чатырох чалавек.
Як паведаміла раніцай серады ўкраінская Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый, ноччу ратавальнікі дасталі з-пад завалаў цела чацвёртай ахвяры. Раненні ў выніку ракетнага ўдару атрымалі пяць чалавек.
За суткі войскі РФ 17 разоў абстралялі населеныя пункты Данбаса
Аператыўная абстаноўка ў рэгіёне па стане на раніцу 28 жніўня перадае кіраўнік Данецкай АВА Вадзім Філашкін.
У Пакроўскім раёне Данецкай вобласці падчас расійскіх абстрэлаў загінулі чатыры чалавекі (сяло Ізмайлаўка Курахаўскай абшчыны) і яшчэ двое паранены (горад Селідава). У Мірнаградзе абстраляная прамысловая зона, пашкоджаныя 9 будынкаў. Пад абстрэлам апынуліся населеныя пункты Ачарэтынск, Мар'інск і Гродзіўск.
Бахмуцкі раён: у пасёлку Часаваярск загінулі 2 чалавекі, пашкоджаныя 16 прыватных дамоў у 2 шматпавярховіка.
2 дамы былі разбураныя ў Краматорскім раёне. У Канстанцінаўцы пашкоджаныя гандлёвы павільён і сацыяльная ўстанова.
Агулам за суткі расійцы 17 разоў абстралялі населеныя пункты Данецкай вобласьці. З лініі фронту эвакуяваныя 2718 чалавек, у тым ліку 392 дзіцяці.
У Харкаўскай вобласці ў выніку расійскіх абстрэлаў параненыя 12 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей ва ўзросце ад трох да 16 гадоў
Па дадзеных МУС Украіны, расійцы нанеслі ўдары двума ракетамі Х-59 па Ізюме ўвечары 27 жніўня.
Адна ракета трапіла па тэрыторыі хлебакамбіната, іншая — у прыватны дом. Яшчэ 15 бліжэйшых домаўладанняў пашкоджаны.
У Варонежскай вобласці эвакуіравалі два населеныя пункты пасля «падзення фрагментаў беспілотніка паблізу выбухованебяспечных аб'ектаў»
Уначы ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Варонежскую вобласць.
Кіраўнік рэгіёну Аляксандр Гусеў паведаміў, што ў Росашанскім раёне знішчаны адзін дрон, абломкі якога выклікалі «ўзгаранне паблізу выбухованебяспечных аб'ектаў».
Мінабароны РФ паведаміла, што ў ноч на 28 жніўня дзяжурныя сілы СПА збілі 12 украінскіх беспілотнікаў: восем — над Варонежскай вобласцю і чатыры — над Растоўскай.
Праз пагрозу атакі беспілотнікаў аэрапорт у Казані не адпраўляе рэйсы.
Украінскія беслотнікі ўпершыню атакавалі Кіраўскую вобласць
Губернатар рэгіёну заявіў, што дрон трапіў у ёмістасць для захоўвання нафтапрадуктаў у горадзе Кацельніч.
Агенцтва ТАСС са спасылкай на дыспетчарскую службу МНС паведамляе наступнае: «Пяць удараў БПЛА самалётнага тыпу адбылося па аб'екце ў Кацельнічы Кіраўскай вобласці, ёсць задымленне, ніхто не пацярпеў».