944-ты дзень вайны. Удар КАБамі па Харкаву: Паверхі 9-павярховіка папросту склаліся

Колькасць пацярпелых у выніку расійскай атакі на Харкаў вырасла да 28 чалавек, тры чалавекі загінулі. Пад заваламі шматпавярховага дома можа знаходзіцца  чалавек, выратавальныя работы працягваюцца.

harkau_2_kaby_24_09.jpg

Расійскія войскі ўдарылі авіябомбамі па Харкаве: тры чалавекі загінулі, яшчэ 28 пацярпелі

Расійскія войскі ўдарылі авіябомбамі па Харкаве, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў. Паводле яго слоў, удар быў нанесены карэктуемымі авіябомбамі (КАБ) па жылых шматпавярховых дамах. Разбор завалаў працягваецца.

Мэр Харкава Ігар Церахаў удакладніў, што ў адным з дамоў у Кіеўскім раёне паверхі склаліся з восьмага па трэці. Гэтую шматпавярхоўку, з ягоных слоў, расійскія вайскоўцы ўжо абстрэльвалі ў пачатку вайны, але дом быў адрамантаваны і падрыхтаваны да ацяпляльнага сезона. У ім пражывалі 82 чалавекі.

Крыніца: telegram

Працягваецца пошукава-выратавальная аперацыя. На месцы працуюць адпаведныя службы і валанцёры, напісаў Церахаў.

Кіраўнік Харкаўскай абласной пракуратуры Аляксандр Фільчакоў распавёў: «Праціўнік выпусціў 8 кіраваных авіябомб з трох самалётаў СУ-34 з пасёлак Будаўнікоў Белгарадскай вобласці РФ. Дзве бомбы трапілі па тэрыторыі Цыркуноўскай тэрытарыяльнай грамады. Яшчэ шэсць траплянняў зафіксавана ў Харкаве — Шаўчэнкаўскі, Кіеўскі, Салтоўскі і Нямышлянскі раёны».

Прэзідэнт Украіны адрэагаваў на напад расіян на Харкаў. Зяленскі выказаў спачуванні ўсім родным і блізкім загінулых і пацярпелых і падзякаваў усім дзяржавам і ўсім кіраўнікам, якія дапамагаюць Украіне абараняць жыцці грамадзян ад расійскіх удараў.

harkau_5.jpg

«Мішэні для расійскіх бомбаў — жылы дом, хлебазавод, стадыён, — напісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. — Гэта значыць, звычайнае жыццё звычайных людзей. Расія —тэрарыст, і штодня пацвярджае гэта сваімі ўласнымі дзеяннямі, сваім выбарам ваяваць і спрабаваць пашыраць вайну».

«На Генасамблеі ААН шмат гавораць аб калектыўных намаганнях для бяспекі і будучыні. Але нам проста трэба спыніць тэрор. Каб была бяспека. Каб была будучыня. Каб Расія спыніць яго злачынную і неабгрунтаваную агрэсію, якая парушае ўсе сусветныя правілы».

harkau_kaby_24_09.jpg

Расійскія вайскоўцы рэгулярна абстрэльваюць Харкаўскую вобласць. Увечары 21 верасня расійскія вайскоўцы ўдарылі па Харкаве, у выніку чаго былі разбураныя два шматкватэрныя дамы, яшчэ сем дамоў пашкоджаныя. Тады пацярпелі 20 чалавек, у тым ліку дзеці.

ISW: Расія згодная на перамовы з Украінай толькі на ўмовах яе капітуляцыі

Аналітыкі Інстытута вывучэння вайны пішуць: «Крэмль працягвае публічна сігналізаваць аб сваёй абыякавасці да якіх-небудзь мірных пагадненняў, акрамя поўнай капітуляцыі ўкраінскай улады і знішчэння ўкраінскай дзяржавы».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю часопісу New Yorker, апублікаваным 22 верасня, заявіў, што Расія не зацікаўленая ў завяршэнні вайны на якіх-небудзь разумных умовах і толькі прыкідваецца зацікаўленай у перамовах. Зяленскі падкрэсліў, што Украіна запрасіла Расію ўдзельнічаць у другім мірным саміце, але Крэмль не праявіў ніякай цікавасці да ўдзелу.

Эксперты Інстытута па вывучэнні вайны працягвае сцвярджаць, што Крэмль не зацікаўлены ў добрасумленных мірных перамовах з Украінай і будзе толькі выкарыстоўваць канцэпцыю «мірных планаў» і «перамоваў», каб заахвоціць Захад аказаць ціск на Кіеў з мэтай папярэдніх саступак па пытаннях суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці.

Ключавыя высновы ISW:

  • Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў у ЗША 23 верасня і пацвердзіў неабходнасць Украіны ў своечасовай і бесперабойнай вайсковай дапамозе з боку ЗША.
  • Расійскія войскі ўпершыню нанеслі бомбавыя ўдары па Запарожжы ў ноч на 23 верасня.
  • Расійскія войскі нядаўна прасунуліся ў раёне Глыбокага, Купянска і Пакроўска. Украінскія — у Курскай вобласці.

Глядзіце таксама

    Расійскія войскі акружаюць Вуглядар, які мае вялікае стратэгічнае значэнне

    Расійскія войскі спрабавалі ўзяць Вуглядар з самага пачатку ўварвання ва Украіну.

    Цяпер становішча ўкраінскіх падраздзяленняў, якія абараняюць горад Вуглядар на поўдні Данецкай вобласці, становіцца ўсё больш цяжкім, піша ВВС. 

    Расійскія часткі наступаюць і абыходзяць горад з паўднёвага захаду і паўночнага ўсходу. І войскі РФ узялі горад у паўкола, сур'ёзна пагражаючы лагістыцы.

    72-я брыгада УСУ, якая ўжо два гады абараняе Вуглядар, знясіленая і рызыкуе апынуцца ў акрыжэнні, а дапамогі або замены ёй няма, адзначае аналітык Forbes Дэвід Акс.

    «Украінскія ўзброеныя сілы адначасова наступаюць на Курск і абараняюцца на ўсходзе і поўдні Украіны. Яны моцна расцягнутыя. А 14 новых брыгад, якія фарміруе войска, адчуваюць востры недахоп сучаснай тэхнікі», — піша эксперт.

    vuhljadar_karta.webp

    Аб пагрозлівай сітуацыі на кірунку Вуглядара кажа і ваенны эксперт, былы прадстаўнік Украінскага генштаба Уладзіслаў Селязнёў.

    «Не ўсё звязана з тым, што вораг мае праўзыходзячыя сілы і сродкі. Таксама адбіваюцца і пралікі ў арганізацыі абарончай аперацыі», — заявіў Селязнёў ва ўкраінскім тэлеэфіры.

    Вуглядар мае вялікае стратэгічнае значэнне. Ён размешчаны на ўзвышшы і на стыку двух франтоў — Усходняга ў Данецкай вобласці і Паўднёвага ў Запарожскай.

    У 18 кіламетрах на ўсход ад горада праходзяць чыгуначныя шляхі, па якіх расійская армія можа перакідваць войскі і тэхніку па лініі Данецк-Валнаваха і далей на поўдзень.

    Аднак пакуль Вуглядар застаецца пад кантролем УСУ, іх ствольная артылерыя здольная наносіць прыцэльныя ўдары па гэтай важнай магістралі.