AFP: Украіна ўжо выкарыстоўвала заходнюю зброю для ўдараў па Расіі
Тым часам еўрапейскія лідэры ўсё яшчэ разыходзяцца ў пытанні аб дазволе Украіне выкарыстоўваць заходнюю зброю ў падобных мэтах.
![Украінскі пажарны тушыць агонь у гіпермаркеце «Эпіцэнтр» пасля расійскага ўдару. Valentyn Ogirenko / Reuters / Scanpix / LETA Украінскі пажарны тушыць агонь у гіпермаркеце «Эпіцэнтр» пасля расійскага ўдару. Valentyn Ogirenko / Reuters / Scanpix / LETA](/img/v1/images/exhgmzo9v3jki4miaxxj9a.webp?f=f&h=396&o=0&u=1716980730&w=528)
Украінскі пажарны тушыць агонь у гіпермаркеце «Эпіцэнтр» пасля расійскага ўдару. Valentyn Ogirenko / Reuters / Scanpix / LETA
Узброеныя сілы Украіны ўжо некалькі разоў прымянялі заходнюю зброю для ўдараў па тэрыторыі Расіі, паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на крыніцы.
Па дадзеных агенцтва, у апошнім разам украінскае войска выкарыстала пастаўленую Захадам зброю пры нападзе ў раёне Краснадара на поўдні Расіі. Аб якім аб'екце ідзе гаворка, незразумела.
Нямецкая газета Bild паведамляла, спасылаючыся на ўласную інфармацыю, што УСУ па меншай мерыпрынамсі адзін раз выкарыстоўвалі амерыканскую сістэму Patriot з Германіі, каб «прыняць меры» супраць расійскіх самалётаў, якія атакуюць Украіну. Пасля гэтага, паводле звестак выдання, Берлін і Вашынгтон прыгразілі спыніць пастаўкі, калі такое паўторыцца.
Глядзіце таксама
![826-ты дзень вайны. Колькасць загінулых пасля расійскага ўдара па гіпермаркеце дасягнула 19 чалавек 826-ты дзень вайны. Колькасць загінулых пасля расійскага ўдара па гіпермаркеце дасягнула 19 чалавек](/img/v1/images/pvp_m9_hbude6qzwlbmggw.webp?f=c&h=360&o=0&u=1716971959&w=660)
Еўрапейскія лідэры разыходзяцца ў пытанні аб дазволе Украіне выкарыстоўваць заходнюю зброю для ўдараў па цэлях на тэрыторыі Расіі, нагадвае выданне «Медуза».
Супраць гэтага выказваліся канцлер Германіі Олаф Шольц і міністр замежных спраў Італіі Антоніа Таяні, а зняццё абмежаванняў на ўдары ў глыбіні Расіі падтрымалі прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевіч і генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг.
Глядзіце таксама
![Калі ЕС дазволіць Украіне наносіць удары па РФ і дашле сваіх салдат на дапамогу? Барэль: ЕС здымуць абмежаванні для Украіны на ўдары па тэрыторыі РФ](/img/v1/images/armed_force_day_vilnius_yerchak_6085_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Выкарыстоўваць амерыканскую дальнабойную зброю для ўдараў па цэлях у глыбіні Расіі Украіна таксама не можа — гэта было адной з умоў яе перадачы.
Па дадзеных The New York Times, ідэю зняцця забароны падтрымлівае дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен, які заклікае да гэтага прэзідэнта краіны Джо Байдэна.
Глядзіце таксама
![Трамп заявіў, што «бамбіў бы» Маскву, калі б Расія ўварвалася ва Украіну Трамп заявіў, што «бамбіў бы» Маскву, калі б Расія ўварвалася ва Украіну ў часе яго прэзідэнцтва](/img/v1/images/kmo_085444_07137_1_t218_202209.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Напярэдадні прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падчас сумеснай канферэнцыі з Шольцам заявіў, што Украіне неабходна даць магчымасць «нейтралізаваць» ваенныя базы, з якіх па яе тэрыторыі запускаюцца расійскія ракеты.
Тым часам Польшча дазволіла Украіне біць яе зброяй па аб'ектах на тэрыторыі РФ. Аб гэтым 29 мая заявіў намеснік кіраўніка польскага Мінабароны Цэзарый Томчык у эфіры Radio Zet.
«На польскую зброю, якую мы пастаўляем Украіне, няма такіх абмежаванняў», — сказаў ён.