Балівія. Лісце кокі ўсё яшчэ пад забаронай
Ідэя балівійскага прэзідэнта Эва Маралеса легалізаваць лісце кокі, з якога вырабляюць какаін, правалілася. Як ужо пісаў «Новы Час», не так даўно афіцыйны Ла-Пас пачаў сусветную кампанію за перагляд рэзалюцыі ААН ад 1976 года, якая патрабуе ад сяброў арганізацыі знішчэння плантацый кокі. Гэтае рашэнне было прынятае ў рамках барацьбы з наркамафіяй. Аднак, на думку Маралеса, лісце кокі не мае нічога агульнага з наркотыкамі. Гэта частка індзейскай культуры і эфектыўны лек. Каб легалізаваць коку, Балівія паслала ў розныя краіны сваіх дыпламатаў.
Ідэя балівійскага прэзідэнта Эва Маралеса легалізаваць лісце кокі, з якога вырабляюць какаін, правалілася. Як ужо пісаў «Новы Час», не так даўно афіцыйны Ла-Пас пачаў сусветную
кампанію за перагляд рэзалюцыі ААН ад 1976 года, якая патрабуе ад сяброў арганізацыі знішчэння плантацый кокі. Гэтае рашэнне было прынятае ў рамках барацьбы з наркамафіяй. Аднак, на думку Маралеса,
лісце кокі не мае нічога агульнага з наркотыкамі. Гэта частка індзейскай культуры і эфектыўны лек. Каб легалізаваць коку, Балівія паслала ў розныя краіны сваіх дыпламатаў. Часам яны дабіваліся
свайго: Перу, Аргенціна і Эквадор падтрымалі прапанову Балівіі ў ААН. Аднак у ініцыятывы Маралеса знайшліся моцныя праціўнікі: ЗША, Вялікабрытанія і Швецыя. Яны разам у ААН завярнулі праект. Балівія
адрэагавала на навіну арыгінальна. У краіне заснаваны Дзень барацьбы за легалізацыю кокі — Acullico. Адзначаць новы дзень будуць маніфестацыямі каля амбасадаў краін, якія выступілі супраць
легалізацыі кокі. Натуральна, пры гэтым маніфестантам рэкамендавана жаваць лісце кокі.
Па матэрыялах «America 21» (Мексіка)