Чорны воран

Цяпер украінцы дзеляцца не толькі на заходніх і ўсходніх, аднак таксама і на прыхільнікаў ці праціўнікаў творчасці пісьменніка Васіля Шкляра — лаўрэата прэміі імя Тараса Шаўчэнкі. Ягоны ультранацыяналістычны раман «Чорний ворон» выклікаў буйны палітычны скандал.

Пра раман Васіля Шкляра пачалі казаць яшчэ задоўга да таго, як яго намінавалі на атрыманне Шаўчэнкаўскай прэміі.



e0c7ccc47b2613c82d1073a4214deecc.jpg

Цяпер украінцы дзеляцца не толькі на заходніх і ўсходніх, аднак таксама і на прыхільнікаў ці праціўнікаў творчасці пісьменніка Васіля Шкляра — лаўрэата прэміі імя Тараса Шаўчэнкі. Ягоны ультранацыяналістычны раман «Чорний ворон» выклікаў буйны палітычны скандал.
Пра раман Васіля Шкляра пачалі казаць яшчэ задоўга да таго, як яго намінавалі на атрыманне Шаўчэнкаўскай прэміі.
Васіль Шкляр — дастаткова вядомы пісьменнік, якога называюць “бацькам украінскага бестселеру. Яго самы вялікі поспех да “Чорнага ворана — украінскамоўная версія гогалеўскага “Тараса Бульбы. Шкляраўскі Тарас Бульба выглядае заўзятым украінскім нацыяналістам. Нездарма пераклад вельмі не спадабаўся Чарнамырдзіну, які на той час быў паслом Расіі ў Кіеве.
Аднак пры ўсім гэтым аднесці творы Шкляра да масавай літаратуры было цяжка. “Чорны воран стаў прарывам.
Першымі твор Шкляра заўважылі і пачалі каментаваць аматары прыколаў, хаця кніга ў прынцыпе дастаткова сур’ёзная. Раман, калі хто не ведае, прысвечаны падзеям часоў Грамадзянскай вайны ў Цэнтральнай Украіне. На тэрыторыі Чаркаскай вобласці знаходзіцца вялікі лясны масіў Халодны Яр. У пачатку 1920-х тут узнік цэнтр сялянскага супраціву супраць белых і бальшавікоў. Палітычная праграма паўстанцаў была блізкая да ідэі ўкраінскіх незалежнікаў, што дазваляе разглядаць іх як ланцужок нацыянальнай вызвольнай традыцыі.
Шкляр напісаў гісторыю пра адзін з такіх атрадаў, якім кіруе атаман па мянушцы Чорны воран. Інсургенты вядуць вайну з чырвонымі, якія чамусьці ўсе як на падбор або рускія, або яўрэі (пра гэты аспект гаворка пойдзе ніжэй). Натуральна, не ўвесь змест кнігі заняты апісаннем вайсковых дзеянняў. Вялікі блок аўтар прысвяціў побыту паўстанцаў, адзін з якіх — сэксуальнае жыццё партызан, што і выклікала цікавасць публікі. Эратычная лексіка Шкляра хутка трапіла ў сеціва і адразу стала папулярнай, напрыклад: “він дивувався повнявому випуклому сраченяті.
Аднак сапраўды шырока вядомым “Чорны воран стаў 19 лютага, калі камітэт, які вызначае лаўрэатаў Шаўчэнкаўскай прэміі, вырашыў выдаць узнагароду Шкляру. Для даведкі, Шаўчэнкаўская прэмія — самая прэстыжная літаратурная прэмія ва Украіне. У спісе яе лаўрэатаў былі такія знаныя літаратары, як драматург Аляксандр Корнейчук, паэт Зміцер Стус.
Рашэнне камітэту адразу ўскалыхнула ўсю рускамоўную грамадскасць Украіны. Яе лідары адразу пабачылі ў тэксце прамы замах на нацыянальны гонар этнічных рускіх.
У кнізе ўсе рускія выяўленыя не толькі ворагамі Украіны, аднак, у дадатак, вельмі негатыўнымі асобамі. Яны заўжды п’яныя, дурныя, палахлівыя, лаюцца на кожным кроку. Салдацкі кодэкс для чырвоных — слова незнаёмае. Забіўшы нейкага паўстанца, яны абавязкова з асалодай топчуць нябожчыка нагамі.
Як і трэба было чакаць, частка палітыкаў з Партыі рэгіёнаў адразу запатрабавала ад Януковіча прэмію Шкляру не даваць.
Каб было больш ускосных аргументаў, яны прыцягнулі мноства вайсковых спецыялістаў, літаратуразнаўцаў, якія дружна кажуць, што “Чорны воран не вытрымлівае ніякай крытыкі ў згаданых сферах.
Напрыклад, праціўнікі Шкляра звяртаюць увагу на сцэну, калі партызан страляе па чырвоных з кулямёта і едзе пры гэтым на кані. Яны даводзяць, што такое не магчыма. Выклікаюць скепсіс раздзелы кнігі, дзе 15 партызан бяруць у палон паўсотні чырвонаармейцаў. Рэзюме зрабіла блізкая да Партыі рэгіёнаў газета “Сегодня. “Вядома, я ніколі не меў ніякіх ілюзій адносна сучаснай украінскай літаратуры. Але прэмія для Шкляра — гэта ўжо не дыягназ. Гэта прысуд. Відавочна, што гэта самы прымітыўны фікшэн, які не патрэбна чытаць культурнаму чалавеку — будзе прыняты нашай інтэлігенцыяй на ўра. Хацелася б толькі ўдакладніць, хто вызначае ў нас цяпер лаўрэатаў Шаўчэнкаўскай прэміі? Дазвольце краіне ведаць імёны герояў, якія паставілі побач імёны Шаўчэнкі і Шкляра, выдаўшы апошняму 260 тысяч народных грыўняў з нашых кішэняў, — піша адзін з яе журналістаў.
Ёсць і тыя, хто спрабуе крытыкаваць Шкляра, узяўшы дыстанцыю ад антыўкраінскага лагеру.Так, вядомы левы публіцыст Андрэй Манчук лічыць, што “Чорны воран — гэта ўкраінская “fofudja.
“Fofudja — тэрмін, распаўсюджаны ў “Жывым часопісе маладымі ўкраінскімі інтэлектуаламі. Яны здзекаваліся з расійскіх нацыяналістаў, гуляючы з іхнімі міфамі пра Украіну, якая стогне пад уладаю праклятых “самостійніков.
Манчук піша: “Высмейваць дурасць расійскага нацыяналізму было смешна. Але ўсё сапсаваў той факт, што сапраўды такі кандовы ўкраінскі нацыяналізм выклікаў у гэтых жа людзей жывую сімпатыю і шчанячае захапленне. І яны сур’ёзна, з далікатным трапятаннем, паставіліся да роднай патрыятычнай “fofudja. У гэтым плане ўкраінская інтэлігенцыя яшчэ больш безнадзейная за расійскую. Не маючы ніякіх сімпатыі да рускіх лібералаў, даводзіцца прызнаць, што большасць з іх наўрад ці стала б публічна пляскаць узнагародзе, якую прысудзілі лубочнаму, прымітыўнаму, ура-патрыятычнаму раману пра барацьбу з “жыдоўскімі камісарамі. Яны пасаромеліся б. А нашы — не пасаромеліся.
У сваю чаргу, аранжавая апазіцыя стала на абарону Шкляра.
Адзін з лідараў нацыяналістычнай партыі “Свабода пабачыў у крытыцы “Чорнага ворана замах на саборнасць Украіны. Мемуарная літаратура ўдзельнікаў партызанскага руху ў Халодным Яры была вельмі папулярная на Заходняй Украіне ў часы паміж войнамі і спрыяла развіццю патрыятызму ў украінскай моладзі. “Толькі праслаўленне герояў рэспублікі Халодны Яр разам з папулярызацыяй Бандэры і Шухевіча давядзе для ўкраінцаў Усходу і Захаду, што мы з’яўляемся адзінай нацыяй, — кажа палітык.
Больш ліберальныя фракцыі апазіцыі, напрыклад, партыя “Батьківщина, разглядае атаку на Шкляра як частку сістэмнай вайны супраць нацыянальнай інтэлігенцыі.
Практычнымі вынікамі палемікі вакол “Чорнага ворана стала рашэнне Януковіча прэмію Шкляру не даваць. У сваю чаргу, Шкляр заявіў, што ён ад прэміі адмаўляецца на знак пратэсту супраць палітыкі міністра адукацыі і культуры Зміцера Табачніка.
У любым выпадку, канфлікт паміж пісьменнікамі і Януковічам перайшоў у новую стадыю.