Чэхія адмяніла пакаранне для грамадзян, якія хочуць ваяваць на баку Украіны
Чэшскім грамадзянам, якія вырашаць паехаць ва Украіну для ўдзелу ва ўзброенай барацьбе з расійскай агрэсіяй, на радзіме цяпер пакаранне не пагражае.
Грамадзянам Чэхіі,
якія захочуць ваяваць на баку Украіны супраць расійскай агрэсіі, на радзіме не
будзе пагражаць пакаранне.
Прэм'ер-міністр Чэхіі Пётр Фіяла заявіў увечары ў чацвер, 3 сакавіка, што ён дамовіўся з прэзідэнтам Мілашам Земанам пра тое, што добраахвотнікі, якія вырашылі адправіцца ва Украіну для ўдзелу ў вайне з Расіяй, у выпадку крымінальнага пераследу будуць вызваленыя ад пакарання, піша.
"На сустрэчы са спадаром прэзідэнтам мы дамовіліся, што людзям, якія хочуць паехаць ва Украіну і ваяваць на баку Украіны, мы можам гарантаваць адсутнасць пакарання ў выглядзе зняцця адказнасці", — напісаў Фіяла ў Twitter.
Грамадзянам Чэхіі ў прынцыпе забаронена служыць у замежнай арміі. І, як адзначыў кіраўнік урада, пытанне пра ўнясенне папраўкі ў адпаведны закон цяпер не абмяркоўваецца. Але паколькі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў еўрапейцаў з баявым вопытам падтрымаць яго краіну ў адбіванні расійскай агрэсіі, каля 400 добраахвотнікаў звярнуліся да чэшскіх уладаў з просьбай зрабіць выключэнне.