Другая гадавіна смаленскай катастрофы
Трое абвінавачаных, крытыка справаздачы ўраду ды бясконцыя тэорыі змовы — вось вынік двух гадоў пасля катастрофы.
“Сыход ніжэй за мінімальную вышыню зніжэння пры празмернай хуткасці зніжэння ў атмасферных умовах пры адсутнасці візуальнага кантакту з зямлёю, спозненая спроба пачаць працэдуру адыходу на
другі круг — такія асноўныя прычыны аварыі прэзідэнцкага самалёта пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года называе афіцыйны рапарт польскай урадавай камісіі.
Трое абвінавачаных, крытыка справаздачы ўраду ды бясконцыя тэорыі змовы — вось вынік двух гадоў пасля катастрофы.
“Сыход ніжэй за мінімальную вышыню зніжэння пры празмернай хуткасці зніжэння ў атмасферных умовах пры адсутнасці візуальнага кантакту з зямлёю, спозненая спроба пачаць працэдуру адыходу на
другі круг — такія асноўныя прычыны аварыі прэзідэнцкага самалёта пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года называе афіцыйны рапарт польскай урадавай камісіі.
Высновы польскіх спецыялістаў падобныя да высноваў расійскай камісіі МАК. Адзіная розніца ў тым, што польскія эксперты ўзгадалі памылкі наземнага персаналу смаленскага аэрадрома. Не ўсе эксперты
пагаджаюцца з афіцыйнымі высновамі, кажа Вітальд Вашчыкоўскі, былы намеснік кіраўніка Бюро нацыянальнай бяспекі. “Следства не пойдзе далей, калі ў нас не будзе доступу да рэшткаў самалёта,
да чорных скрынак ды іншых матэрыялаў, якіх не перадалі нам расейцы. Трэба скарыстацца з нашай прыналежнасці да розных міжнародных арганізацыяў, каб усчыніць ціск на расейцаў, каб тыя аддалі
матэрыялы, — адзначае ён.
Нягледзячы на афіцыйны рапарт, следства ў справе “смаленскай катастрофы не скончана. Пракуратура высунула абвінавачанні ў невыкананні службовых паўнамоцтваў намесніку кіраўніка
Бюро ўрадавай аховы ды двум афіцэрам-лётчыкам. Пракуратура нядаўна прадоўжыла следства ў справе смаленскай катастрофы. Гэта сусветная практыка, кажа былы міністр юстыцыі Польшчы Кшыштаф Квяткоўскі:
“Паўсюль следства такога кшталту цягнецца гадамі. Гэта звязана з патрэбай вельмі глыбока вывучыць прычыны авіяцыйнай катастрофы. Пры такіх катастрофах трэба даць дакладную юрыдычную ацэнку
падзеі ды ўсебакова вывучыць тэхнічныя прычыны, каб падобныя сітуацыі не паўтараліся ў будучыні. Я не бачу нічога незвычайнага ў тым, што пракуратура працягнула следства ў гэтай
справе.
У сваю чаргу ў польскім Сейме працуе парламенцкая група, якая таксама займаецца расследаваннем смаленскай катастрофы. Прадстаўнікі групы лічаць, што ў Смаленску меў месца замах, сведчаннем чаго ёсць
нежаданне расійскага боку перадаць Польшчы рэшткі самалёта. Паводле сацыялагічных апытанняў, 18% палякаў вераць у тэорыю замаху на прэзідэнта. Паводле словаў былога міністра з прэзідэнцкай канцылярыі
Мацея Лапіньскага, трэба зрабіць усё, каб даведацца праўду пра катастрофу. “Я не ведаю, ці прычынай катастрофы ў Смаленску быў замах. Але ёсць вельмі шмат сумневаў, вельмі шмат элементаў,
якія сведчаць пра тое, што падзеі развіваліся не так, як прадставілі гэта расейцы ў сваім рапарце, а пазней польская камісія. Да нас даходзіць усё больш сігналаў, да якіх трэба ставіцца
сур’ёзна. Я спадзяюся, што пракуратура так і зробіць, — кажа Лапіньскі.
Тэорыю замаху крытыкуюць палітыкі кіруючай партыі “Грамадзянская платформа. На думку дэпутата гэтай партыі Паўла Альшэўскага, гэткімі тэорыямі некаторыя асобы хочуць здабыць сабе
палітычны капітал: “Шчыра кажучы, гэта непрыемна нават каментаваць, асабліва ў другую гадавіну, калі мы павінны ўшанаваць памяць асобаў, якія загінулі трагічна ў аварыі. Яраслаў Качыньскі
ўпарта спрабуе будаваць палітычны капітал на смерці свайго брата. Цяжка інакш назваць тую медыйную атаку, якую пачаў гэты палітык у сваіх інтэрв’ю.
Сёння адбыліся афіцыйныя ўрачыстасці па ўшанаванні памяці трагічна загінулых 10 красавіка 2010 года, як у Польшчы, так і ў Расіі, у Смаленску. Неўзабаве будзе пастаўлены помнік ахвярам смаленскай
катастрофы.
Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч, www.radyjo.net