«Экалагічная бомба запаволенага дзеяння». Расія зноў ударыла ракетай па танкеры Малдовы

Расія зноў абстраляла танкер "Millennial Spirit" пад сцягам Малдовы.

Фота facebook com

Фота facebook com

Танкер даўно дрэйфуе ў Чорным моры без экіпажа і з рэшткамі дызпаліва на борце, пра гэта паведамляецца са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал органаў улады Адэсы.

Расійскае войска падчас чарговага авіяцыйнага ўдару па Адэскай вобласці выпусціла дзве ракеты Х-31 з самалёта Су-30. Адна з іх трапіла ў танкер, другая — самаліквідавалася над морам.


Карабель Малдовы ўпершыню быў абстраляны расійскімі войскамі яшчэ ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Тады на борце танкера знаходзілася больш за 500 тон дызпаліва.

"Праз блакаду рашыстамі суднаходства танкер ужо 4 месяцы дрэйфуе ў моры без экіпажа , як экалагічная бомба запаволенага дзеяння", — гаворыцца ў паведамленні.

Цяпер на караблі, верагодна, гараць рэшткі грузу.