«Пуцін, арыштуй мора!»

Фатаграфіі рэдкай прыроднай з'явы ў Крыме, калі Чорнае мора стала жоўтага колеру, набіраюць папулярнасць у Сеціве. 

mora_1.jpg


Сіняе неба і жоўтая вада на фотаздымках нагадваюць сцяг Украіны. Многія карыстальнікі Facebook публікуюць фатаграфіі, зробленыя фатографам Юрыем Югансонам у суботу, 23 красавіка, з каментарамі накшталт «Прырода намякае».
 «Супраць прыроды не папрэш, а яна як бы намякае», — піша палітолаг Алег Саакян ў Facebook.


Такое ж меркаванне выказаў і журналіст ТСН Іван Грэбянюк: «Уяўляю, як шалее зараз Паклонская. Гэта ж не Меджліс, не забароніш. А тут яшчэ і неба амаль без аблокаў. Словам, суцэльная прапаганда».
«У Крыме Чорнае мора пажаўцела. Як нашы сцягі! Гэта мабыць знак — лепшага», — напісала ў Facebook журналістка тэлеканала ATR Эльвіна Сейтбулаева.
Валанцёр Галіна Аднарог адзначыла, што нават прырода бунтуе: "Гэта наш Крым! І наша мора!"
Заўважыў незвычайныя фатаграфіі і нардэп Мустафа Джамілеў, які апублікаваў іх на сваёй старонцы Упаўнаважанага прэзідэнта па справах крымска-татарскага народа.



Не застаюцца абыякавымі і іншыя карыстальнікі, якія пішуць у каментарах: «Пуцін, арыштуй мора!», «Гэта, дарэчы, і колеры крымскататарскага сцяга», «Прыроду не анэксуеш» і іншыя.
Паводле tsn.ua