Германія. Юбілей закону пра забарону на прафесіі

Немцы ўзгадваюць 40-ю гадавіну закону пра забарону на прафесіі. Закон быў прыняты 22 студзеня 1972 года на пасяджэнні рады міністраў ФРГ пад кіраўніцтвам сацыял-дэмакрата Віллі Брандта. Міністры прынялі рашэнне забараніць асобам з радыкальнымі поглядамі займаць дзяржаўныя пасады. У выніку з дзяржаўных устаноў — галоўным чынам школ і ВНУ — было выкінута каля 11 тысяч чалавек. Паколькі яснай фармулёўкі, хто такія экстрэмісты, не было, пад каток рэпрэсій трапілі сябры зарэгістраваных левых арганізацый, галоўным чынам Кампартыі.

Немцы ўзгадваюць 40-ю гадавіну закону пра забарону на прафесіі. Закон быў прыняты 22 студзеня 1972 года на пасяджэнні рады міністраў ФРГ пад кіраўніцтвам сацыял-дэмакрата Віллі Брандта. Міністры прынялі рашэнне забараніць асобам з радыкальнымі поглядамі займаць дзяржаўныя пасады. У выніку з дзяржаўных устаноў — галоўным чынам школ і ВНУ — было выкінута каля 11 тысяч чалавек. Паколькі яснай фармулёўкі, хто такія экстрэмісты, не было, пад каток рэпрэсій трапілі сябры зарэгістраваных левых арганізацый, галоўным чынам Кампартыі. Большасць з іх перажылі сапраўдную трагедыю, паколькі ўладкавацца на працу з воўчым білетам было вельмі цяжка. Даказваць сваю бяспечнасць для сістэмы даводзілася шляхам доўгіх судовых працэсаў. Цікава, што былыя сябры партыі нацыстаў амаль не былі рэпрэсаваныя. Толькі напрыканцы 1980-х урад прызнаў, што Закон аб забароне на прафесіі быў памылкай. Зараз любая дыскрымінацыя па ідэалагічных прыкметах у ФРГ забаронена, хаця левыя газеты пішуць, што ў Баварыі (самая кансерватыўная зямля) дасюль існуе негалосны закон не браць на працу камуністаў.
Паводле нямецкай прэсы