Колькасць загінулых з-за расійскага абстрэлу пяціпавярховіка ўзрасла да 45 чалавек
Ратавальнікі разабралі ўжо 80% руінаў жылога паціпавярховіка ў горадзе Часаў Яр — каля 420 тон разбураных канструкцый. Расійскае Мінабароны заявіла, што нанесла ўдар па «нацыяналістах».
З-пад завалаў
разбуранага расійскім ракетным ударам пяціпавярховіка ў горадзе Часаў Яр дасталі ўжо 45 загінулых,
сярод якіх дзевяцігадовае дзіця. Пра гэта паведаміў кіраўнік Данецкай абласной
ваеннай адміністрацыі Павел Кірыленка.
"Ужо 45 загінулых выцягнулі ратавальнікі з-пад завалаў шматпавярховіку ў горадзе Часаў Яр. 9 чалавек — выратаваныя. Рускія прыйшлі на нашу зямлю мэтанакіравана забіваць нас. Ваеннае злачынства ў Часавым Яры — чарговы сумны доказ", — напісаў ён у тэлеграме.
Кірыленка таксама паведаміў, што разабрана ўжо 80% завалаў — гэта каля 420 тон разбураных канструкцый.
Нагадаем, увечары 9 ліпеня рускія пацэлілі ракетамі з "Ураганаў" у жылы дом у горадзе Часаў Яр. У доме былі цалкам знішчаныя два пад'езды — пад заваламі засталіся дзясяткі людзей, толькі дзевяць з іх выратавалі.