Крыніцы: расійскіх вайскоўцаў, якія нарабілі зверстваў у Бучы, могуць «утылізаваць» як залішніх сведкаў

Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны паведаміла, што вайскоўцаў, якія ўчынілі зверствы ў Бучы, збіраюцца вярнуць ва Украіну. Магчыма, з мэтай «утылізацыі» непатрэбных сведкаў у будучых судах.

forum_0677249818_e1649005050565.webp

У паведамленні сцвярджаецца, распавядае найстарэйшае беларускае выданне, прызнанае «экстрэмісцкім», што 64-ю мотастралковую брыгаду 35-й агульнавайсковай арміі РФ, вайскоўцы якой учынялі масавыя забойствы і катаванні мірнага насельніцтва ў Бучы, часова вывелі з тэрыторыі Украіны ў Мазыр, а 6 красавіка іх даставяць чыгункай у Белгарад.

Пасля двухтыднёвага адпачынку іх плануюць вярнуць ва Украіну ў адну з найбольш «гарачых» кропак — Харкаўскі напрамак.

ГУР МА Украіны мяркуе, што там 64-я брыгада можа заняцца запужваннем мірнага насельніцтва і паўтарыць здзейсненае ў Бучы. Таксама адна з мэтаў хуткага вяртання вайскоўцаў ва Украіну, на думку ведамства, — хуткая «ўтылізацыя» непатрэбных сведак, у якіх не будзе шанцаў застацца жывамі і даць паказанні ў будучых судах.

Сцвярджаецца, што вайскоўцы, усведамляючы рэзананс падзей у Бучы і адказнасць за злачынствы, масава супраціўляюцца вяртанню ва Украіну, а камандаванне ігнаруе гэта і пагражае трыбуналам.