Лічбы вайны. УСУ за адзін вечар збілі расійскіх ракет на 91 мільён долараў

Вечарам 2 жніўня Узброеныя сілы Украіны заявілі, што ваенныя збілі сем з васьмі расійскіх крылатых ракет тыпу Х-101 (Х-555).

b5087ca0d8ccc9fd7ad2af233680a852.jpg


2 жніўня Расія атакавала Украіну ракетамі з раёну Каспійскага мора, для гэтага яна ўжыла стратэгічныя бамбавікі Ту-95 (Ту-160).

«Сем з васьмі ракет былі збітыя супрацьпаветранай абаронай паветраных сіл УСУ. Шэсць ракет ліквідавалі зенітныя ракетныя войскі, і адна збітая знішчальнікам авіяцыі паветраных сіл» — гаворыцца ў паведамленні.

Для падліку кошту расійскіх ракет Forbes выкарыстаў наступныя ацэнкі:

  • Х-101— $13 млн;
  • «Калібр» — $6,5 млн;
  • «Іскандэр» — $3 млн;
  • «Онікс» — $1,25 млн;
  • Х-22 — $1 млн;
  • «Кропка-У» — $0,3 млн.

Як раней паведамлялася, Расійская Федэрацыя выдаткоўвае на вайну ва Украіне каля $400 млн на дзень. Самыя дарагія — ракеты і снарады, самыя танныя — заробкі акупантаў. Акрамя таго, за дзень вайны Расія ў сярэднім губляе авіяцыі на суму $60 млн, а танкаў і браняваных машын — на $40 млн.