Маршальскія астравы. Атамны палігон — культурная спадчына чалавецтва
Урад Маршальскіх астравоў (тэрыторыя ЗША), якія ляжаць у паўднёвай частцы Ціхага акіяну, папрасіў кіраўніцтва ЮНЕСКА ўключыць у спіс аб’ектаў культурнай спадчыны чалавецтва атол Бікіні, які ўваходзіць у гэты архіпелаг. Атол Бікіні вядомы тым, што ў перыяд 1946–1956 гадоў ЗША выпрабоўвалі тут атамныя бомбы. Выява аднаго з выбухаў, якая была змешчана ў часопісе, трапіла на вочы мадэльеру. Ён быў настолькі ўражаны відовішчам ядзернага грыбу, што назваў новую калекцыю жаночай бялізны “бікіні.
Урад Маршальскіх астравоў (тэрыторыя ЗША), якія ляжаць у паўднёвай частцы Ціхага акіяну, папрасіў кіраўніцтва ЮНЕСКА ўключыць у спіс аб’ектаў культурнай спадчыны чалавецтва атол Бікіні,
які ўваходзіць у гэты архіпелаг. Атол Бікіні вядомы тым, што ў перыяд 1946–1956 гадоў ЗША выпрабоўвалі тут атамныя бомбы. Выява аднаго з выбухаў, якая была змешчана ў часопісе, трапіла на
вочы мадэльеру. Ён быў настолькі ўражаны відовішчам ядзернага грыбу, што назваў новую калекцыю жаночай бялізны “бікіні. На думку тубыльцаў, гэтага цалкам дастаткова, каб чалавецтва
прызнала іх атол культурным помнікам. “Выбух на Бікіні безумоўна меў уплыў на гісторыю людзей, — гаворыцца ў заяве. Атол Бікіні быў адкрыты ў 1824 годзе і да першай
сусветнай вайны належаў немцам. Пасля другой сусветнай на час атамных эксперыментаў усё яго насельніцтва — 200 чалавек — перасялілі на суседнія астравы. У 1974 годзе некаторыя з
жыхароў Бікіні вырашылі вярнуцца дахаты, аднак з-за радыяцыі мусілі зноў пакінуць атол.
Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)