«На фронце засталіся адны асуджаныя»

Ва ўкраінскі палон трапіў мабілізаваны камунальнік з Данецка, які 5 разоў спрабаваў збегчы з расійскага войска.

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Ва ўкраінскі палон трапіў мабілізаваны камунальнік з Данецка, які 5 разоў спрабаваў збегчы з расійскага войска.

Служба бяспекі Украіны апублікавала відэа з расійскім ваеннапалонным. Там ён распавёў, што на фронт іх групу са 135 чалавек адправілі без якой-небудзь падрыхтоўкі, толькі далі некалькі разоў пастраляць на палігоне. З-за гэтага ў групе пачалося дэзерцірства.

«Можем объяснить» (МО) апазнаў палоннага — ім аказаўся супрацоўнік камунальных службаў Данецка Віталь Быцін. У кароткім інтэрв'ю пасля палону ён распавёў, што ў ЖЭК раёна Тэкстыльшчыкі працавала 8 мужчын, палову з іх адправілі на перадавую адразу пасля атрымання позваў. Знаёмыя Быціна распавялі «МО», што той некалькі гадоў працаваў слесарам-сантэхнікам.

Быціна і іншых данецкіх камунальнікаў пастаянна спрабавалі закінуць на перадавую: «Колькі разоў мяне спрабавалі адправіць на «перадок»… Але я разумею, што там... уцякаў. 5 разоў мяне знаходзілі і вярталі назад».


Пасля першага ж абстрэлу УСУ група са 135 чалавек склала зброю. У адказ ваеннае кіраўніцтва закрыла іх у імправізаванай турме і паабяцала, што не будзе адпраўляць у тыл.

Аднак людзей пачалі вяртаць дадому. «Апошнім часам засталіся (на фронце) адны толькі асуджаныя, таму што з той колькасці, якую забралі са 107 (палка), амаль усе — двухсотыя або трохсотыя (забітыя або параненыя). Апошні набор яны зрабілі з калоній», — распавёў мужчына.

Але актыўны прызыў не фронт супрацоўнікаў камунальных службаў ДНР працягваецца. З-за гэтага мясцовыя прадпрыемствы адчуваюць востры недахоп персаналу, супрацоўнікам даводзіцца працаваць на некалькіх пасадах адначасова. Сярод мабілізаваных ёсць параненыя і загінулыя, але адпраўка людзей на фронт не спыняецца. Пра гэта паведаміў каналу «МО» адзін з супрацоўнікаў «Данбасгаз» — знаёмы Быціна.