«Пандэмія голаду» зацемніць наступствы ад пандэміі ковіда
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру-2020, Сусветная харчовая праграма (СХП)
ААН, асцерагаецца "пандэміі голаду" з яшчэ больш сур'ёзнымі
наступствамі, чым ад пандэміі каронавіруса. Пра гэта заявіў выканаўчы
дырэктар ВПП Дэвід Бізлі на цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі, якая
адбылася онлайн 10 снежня.
«З-за мноства войнаў, змен клімату, паўсюднага выкарыстання голаду як палітычнай і ваеннай зброі і пандэміі, якая пагаршае ўсё гэта ў геаметрычнай прагрэсіі, 270 мільёнаў чалавек могуць аказацца на мяжы голаду», — папярэдзіў Бізлі падчас анлайн-цырымоніі. Паводле яго слоў "пандэмія голаду" зацемніць наступствы ковіда. Добрая навіна ў тым, што ўсе разам мы можам гэта прадухіліць, дадаў кіраўнік арганізацыі — нобелеўскага лаўрэата.
Сусветную харчовую праграму ААН абвясцілі лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру 9 кастрычніка 2020 года. Гэтай прэміяй праграму ААН, створаную ў 1961 годзе, уганаравалі не толькі за ўклад у барацьбу з голадам. Нарвежскі нобелеўскі камітэт адзначыў таксама яе намаганні для дасягнення міру ў зоне канфліктаў і дзейнасць для прадухілення выкарыстання голаду як інструмента вайны. На сайце СХП ААН гаворыцца, што гэта найбуйнейшая ў свеце гуманітарная арганізацыя, якая ратуе жыцці ў надзвычайных сітуацыях.
Цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі сёлета прайшла не як звычайна ў мэрыі Осла ў прысутнасці высокапастаўленых асоб, а дыстанцыйна. Дэвід Бізлі выступіў з рымскай штаб-кватэры Арганізацыі.
Паводл tut.by