Першы камандзір «Азова» абвясціў паляванне на ўсіх, датычных да масавага забойства палонных

Першы камандзір палка «Азоў» Андрэй Бялецкі пацвердзіў забойства часткі палонных абаронцаў Марыупаля, заявіў пра загадзя спланаваны акт і абвясціў "паляванне на кожнага датычнага да масавага забойства".

3addda5d_f10510781ae6968af299e393a55bfdaf.jpg

Заснавальнік і першы камандзір палка “Азоў” Андрэй Бялецкі пацвердзіў, што мінулай ноччу расіяне забілі частку палонных азоўцаў падчас удару па турме ў часова акупаванай Аленаўцы, адзначае korrespondent.net.

Ён згадаў, што днямі байцы палка адмыслова былі пераведзеныя ў асобны будынак. "Была праведзеная прапагандысцкая праца — зняты людажэрны фільм пра Азоўсталь. Мы збіраем інфармацыю пра ахвяраў і канкрэтных выканаўцаў гэтага ваеннага злачынства. Ужо відавочна, што гэта быў загадзя спланаваны акт краіны, для якой невядома паняцце афіцэрскага гонару, а тым больш прытрымліванне Жэнеўскіх канвенцый, правілаў, законаў і звычаяў вайны", — напісаў Бялецкі сёння ў Telegram.

Ён дадаў, што ад імя ад імя Азоўскіх падраздзяленняў абвясціў "паляванне на кожнага датычнага да масавага забойства".

Першы камандзір палка паабяцаў, што ўсе датычныя да злачынства будуць знойдзеныя: "Панясе адказнасць кожны шараговы выканаўца і кожны арганізатар, незалежна ад пасады і месца знаходжання. Дзе б вы ні хаваліся, вы будзеце знойдзеныя і экстэрмінаваныя", — падкрэсліў ён.

Нагадаем, што сёння, 29 ліпеня, па калоніі, дзе трымалі і палонных з «Азова», прыцэльна страляла артылерыя. З-за абстрэлаў загінулі 47 чалавек, 75 былі параненыя, у тым ліку восем ахоўнікаў. Генштаб Украіны кажа, што РФ так замятае сляды злачынстваў. "Расійскія акупанты пераследавалі, такім чынам, свае злачынныя мэты — абвінаваціць Украіну ў здзяйсненні “ваенных злачынстваў”, а таксама схаваць катаванні над палоннымі і расстрэлы, якія ўчыніліся там па загадах акупацыйнай адміністрацыі і камандавання РФ на часова акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці", — гаворыцца ў паведамленні Генштаба.