Польшча з 2024 года спыніць дапамогу ўкраінскім уцекачам
Польшча выдаткавала каля 550 мільёнаў долараў на выплаты для ўкраінскіх сем'яў, якія збеглі ў Польшчу. Але з 2024 года вырашыла гэтыя выплаты прыпыніць.

Фота ua.depositphotos.com
Польшча, хутчэй за ўсё, скароціць фінансавую падтрымку мільёнаў украінскіх уцекачоў, якіх яна прымае, заявіў урад краіны.
У той час як урад у Варшаве быў адным з самых заўзятых прыхільнікаў Украіны і дапамагаў ёй абараніцца ад ўварвання Расіі — прапаноўваў фінансавую і ваенную дапамогу і служыў варотамі для заходніх паставак — цяпер, напярэдадні выбараў у Польшчы, сувязі паміж дзвюма краінамі пагаршаюцца, піша Bloomberg.
Падтрымка бежанцаў, якая ўключае ў сябе адмену патрабаванняў аб пражыванні і прадастаўленне дазволаў на працу, бясплатны доступ да школ, медыцынскага абслугоўвання і сямейных дапамогах, не будзе прадоўжана ў наступным годзе. Пра гэта паведаміў тэлеканалу Polsat афіцыйны прадстаўнік урада Пётр Мюлер, піша УНІАН.
"Гэтыя правілы проста перастануць дзейнічаць у наступным годзе, — заявіў Мюлер у панядзелак. — Я думаю, што правілы не будуць істотна змененыя".
Са слоў Ганны Шміт, намесніцы міністра сям'і і сацыяльнай палітыкі, Польшча выдаткавала блізу 2,4 мільярда злотых (550 мільёнаў долараў) на выплаты для ўкраінскіх сем'яў, якія збеглі ў Польшчу ад вайны.
Глядзіце таксама

Украінскія ўцекачы ў Польшчы
Наяўнасць сяброў і знаёмых у Германіі, больш высокія заробкі і сацыяльныя выплаты з'яўляюцца асноўнымі прычынамі, чаму ўкраінскія ўцекачы пакідаюць Польшчу і едуць у Нямеччыну.
Паводле звестак Еўрастата, на канец чэрвеня 2023 года ў Германіі было зарэгістравана прыкладна 1,1 мільёна грамадзян Украіны, тады як у Польшчы іх было амаль 975 тысяч. Гэта азначае, што са жніўня 2022 года колькасць зарэгістраваных уцекачоў у Польшчы зменшылася больш чым на 350 тысяч чалавек, а ў Германіі – вырасла больш чым на 410 тысяч.
Глядзіце таксама

Паводле www.unian.net