Пра што гаворыць храналогія падзей вакол Краматорска?

«Бі-бі-сі» ўважліва вывучыла, як развіваліся падзеі вакол Краматорска.
 

new_folder__117__6cebee6f_c8fb_4eaa_b330_3e9b5c2e5668.jpeg

У ноч на пятніцу (дакладней у 23:09 па маскоўскім часе, 7 красавіка) у прарасійскім тэлеграм-канале «Запіскі Ветэрана» з'явілася публікацыя, у якой гаварылася: «Грамадзянам, якія эвакуіруюцца зараз са Славянска, Краматорска і бліжэйшых населеных пунктаў, раю пакідаць гарады не чыгункай».
Сёння ў 10:10 раніцы па маскоўскім часе Мінабароны Расіі заявіла: «Высокадакладнымі ракетамі паветранага базавання ў Данецкай вобласці на чыгуначных станцыях Пакроўск, Славянск, Барвенкава знішчаны ўзбраенне і ваенная тэхніка рэзерваў украінскіх войскаў, якія прыбылі на Данбас». Удар па Барвенкаве сапраўды быў, а вось сведчанняў трапляння па Славянску няма.
У 10:25 па мясцовым часе, праз некалькі хвілін пасля заяў Мінабароны Расіі — у тэлеграм-канале «Тыповы Данецк» сталі з'яўляцца запісы запуску ракет. Як паведамлялася ў суполцы, яны запушчаны з Шахцёрска (тэрыторыя, падкантрольная сілам так званай «ДНР»).
Аб 11-й раніцы па мясцовым часе дзяржаўныя СМІ Расіі і прарасійскія тэлеграм-каналы паведамілі пра ўдар па Краматорску: «10 хвілін таму прылёт па чыгуначным вакзале Краматорска. Працуюць па натоўпе баевікоў ВСУ», — гаварылася ў канале «Сілавікі» (допіс быў пазней выдалены). Падобныя паведамленні апублікавалі ў каналах «Зводкі апалчэння Навароссіі» і «Ганна ньюз». Адно з паведамленняў перапосціў у свой канал «Рускі тарантас» супрацоўнік пракрамлёўскай газеты «Камсамольская праўда» Дзмітрый Сцешын. Пасля з'яўлення паведамленняў пра ахвяры сярод грамадзянскіх на вакзале ў Краматорску ён адрэдагаваў сваё паведамленне.