Прэзідэнт Македоніі затрымаў перайменаванне краіны. Што далей

Прэзідэнт Македоніі Гёрге Іванаў адмовіўся падпісаць ухваленую парламентам у сталіцы Скоп'е пагадненне аб змене назвы краіны на Паўночную Македонію. Гэта рашэнне затрымае, але наўрад ці пацягне зрыў дамоўленасцяў паміж урадамі ў Скопʼі і Афінах, паведамляе Радыё Свабода.

Гёрге Іванаў

Гёрге Іванаў

У апублікаванай 26 чэрвеня заяве адміністрацыя Іванава сцвярджае, што неканстытуцыйным з'яўляецца пагадненне з Грэцыяй, якое мае на мэце завяршэнне 27-гадовай спрэчкі паміж краінамі.
Македонскія заканадаўцы 20 чэрвеня прагаласавалі 69 галасамі за законапраект аб ратыфікацыі пагаднення. Гэтае рашэнне патрабавала простай большасьці ў парламенце, які складаецца з 120 дэпутатаў.
Калі парламент у другі раз прыме змены, прэзідэнт Іванаў не зможа заблакаваць гэта рашэнне. Сьпікер парламента Талат Джафэр заявіў, што дэпутаты паўторна прагаласуюць на наступным тыдні.
У верасні ў Македоніі адбудзецца агульнанацыянальны рэферэндум адносна назвы, пасля чаго грэцкія заканадаўцы таксама павінны ратыфікаваць дамоўленасці.
Пагадненне развязала амаль 30-гадовую спрэчку паміж Афінамі і Скопʼем. Грэцкі бок не задавальняла назва рэспублікі Македонія, бо, на яе думку, яна была занадта сугучнай з грэцкай зямлёю Македонія. Менавіта праз назву Македонія не магла падаць заяўку на далучэнне да ЕС.