Расійцы ўзнавілі абстрэл Кіева. Некалькі ракет патрапілі ў жылыя дамы (відэа, абноўлена)

15 лістапада пасля перыяду адноснага спакою расійцы зноў пачалі абстрэльваць украінскую сталіцу. Некалькі ракет патрапілі ў жылыя дамы.

1661595174_1084.webp

Украінская супрацьпаветраная абаронца збіла шэраг ракет над Кіевам, але ёсць «прылёты» ў цэнтры горада. Паводле папярэдняй інфармацыі, у жылыя дамы. Пра гэта паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.

На Кіеўшчыне аб'яўлена паветраная трывога. На месцы працуюць медыкі і ратавальнікі.

Раней начальнік ваеннай адміністрацыі Крывога Рога Аляксандр Вілкул і старшыня Мікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім паведамілі аб масавым запуску ракет з тэрыторыі Расіі — у 15 абласцях Украіны аб'яўлена паветраная трывога.

Выглядае, што сёння РФ пачала абстрэльваць не толькі Кіеў, а і іншыя рэгіёны Украіны.UPD. Так, сапраўды расійскія ракеты ляцяць на шматлікія гарады Украіны. Адпаведныя сігналы паступаюць з Харкава, Львова, Жытоміра, Адэсы, Сумскай, Вініцкай і іншых абласцей.

UPD. У выніку абстрэлаў тэрыторыі Украіны ў шмат якіх гарадах знікла элестрычнасць.

«Сітуацыя крытычная. Больш за ўсё трапленняў расійскіх ракет зафіксавана ў цэнтры і на поўначы Украіны. У сталіцы сітуацыя вельмі цяжкая», — адзначыў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Кірыл Цімашэнка.