РФ рыхтуюць чарговую правакацыю? Плануюць абстраляць тэрыторыю Расіі?
Расія рыхтуе чарговую правакацыю. Плануюць абстраляць тэрыторыю Расіі, паведамляе ўкраінскі бок
Расійскія войскі могуць абстраляць уласную тэрыторыю для правакацыі. Плануюць абвінаваціць у гэтым Украіну. Пра гэта піша РБК-Украіна са спасылкай на Twitter-акаўнт міністра замежных спраў Дзмітрыя Кулебы.
"Трывожныя паведамленні: расіяне маглі накіраваць рэактыўныя сістэмы залпавага агню ля памежнага расійскага пасёлка Папоўка на сваю тэрыторыю", — піша ўкраінскі міністр.
Таксама Кулеба адзначыў, што акупанты могуць правесці аперацыю пад сцягам Украіны, каб пасля гэтага абвінаваціць у гэтым Украіну.