РФ ударыла па шматпавярховіку ў Мікалаеўскай вобласці. Сярод параненых — дзеці (фота)
На Мікалаеўшчыне расійскія акупанты патрапілі ў шматпавярхоўку, ёсць пацярпелыя. Пра гэта паведаміў прэс-афіцэр Мікалаеўскай абласной вайсковай адміністрацыі Дзмітрый Пляцянчук на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
«Вазнясенск. Расійскія вырадкі патрапілі ў жылую
шматпавярхоўку. Ёсць пацярпелыя», — адзначыў ён.
Пляцянчук дадаў, што інфармацыя ўдакладняецца.
Пазней нардэп Арцём Чарнамораў у сваім Telegram-канале
паведаміў, што ў горадзе працягваецца выратавальная аперацыя.
«Расійская ракета трапіла ў пяціпавярховы жылы дом,
будынак практычна разбураны. На месцы працуюць нашы адважныя ратавальнікі і
паліцыя. Медыцынскія работнікі аказваюць дапамогу параненым. Таксама пацярпелі
дом побач з шматпавярховікам і машыны», — паведаміў ён.
Адразу было вядома аб 7 параненых, сярод іх трое дзяцей, двое з
якіх у цяжкім стане ў шпіталі.
Старшыня Мікалаеўскай ОВА Віталь Кім у сваім Telegram-канале
адзначыў, што адно дзіця цяпер аперуюць.
Пазней ён паведаміў, што на 13:30 вядома пра 9 параненых, з
іх 4 — дзеці.
«Дзеці ўсе цяжкія. Узрост ад 3 да 17 гадоў», — адзначыў Кім.
«Дзяўчынку перавозяць у Мікалаеў. Абломак вырваў вочы.
Жывёліны...» — дадаў Кім.
Мінулай ноччу расійскія захопнікі ў чарговы раз абстралялі Мікалаеў. Акупанты нанеслі масіраваныя ўдары па горадзе ракетамі тыпу С-300.
Паводле unian.net.