Шольц: Украіна будзе адноўлена як будучы сябра ЕС

Канцлер Германіі Олаф Шольц заклікаў планаваць аднаўленне Украіны як будучага сябра Еўрасаюза.

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Пры аднаўленні Украіны неабходна браць пад увагу, што гэтая краіна ў будучыні павінна стаць сябрам Еўрапейскага Звязу. Гэтак заявіў канцлер Олаф Шольц на нямецка-ўкраінскім эканамічным форуме ў Берліне, піша «Нямецкая хваля».

Шольц запэўніў Кіеў, што ўкраінскі энергетычны сектар, які стаў ахвярай маштабных расійскіх нападаў, будзе адноўлены такім чынам, каб Украіна стала эфектыўным пастаўшчыком электрычнасці ў ЕС. Нямецкі канцлер падкрэсліў, што вайна, развязаная кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным, згуртавала Германію і Украіну.