Туніс. Туніскую «Белую Русь» забароняць?

Апазіцыя, прафсаюзы і грамадскасць Тунісу патрабуюць ад новага ўраду забароны і роспуску партыі Дэмакратычны Канстытуцыйны Сход (RCD). RCD была адзінай зарэгістраванай партыяй у краіне на працягу 23 гадоў кіравання прэзідэнта Бен Алі, які на мінулым тыдні, пасля серыі вулічных маніфестацый збег, з краіны. Шмат хто лічыць, што далейшае існаванне партыі — пагроза для рэвалюцыі і спроба кансервацыі дэмакратычнага працэсу.

Апазіцыя, прафсаюзы і грамадскасць Тунісу патрабуюць ад новага ўраду забароны і роспуску партыі Дэмакратычны Канстытуцыйны Сход (RCD). RCD была адзінай зарэгістраванай партыяй у краіне на працягу 23 гадоў кіравання прэзідэнта Бен Алі, які на мінулым тыдні, пасля серыі вулічных маніфестацый збег, з краіны. Шмат хто лічыць, што далейшае існаванне партыі — пагроза для рэвалюцыі і спроба кансервацыі дэмакратычнага працэсу. Між тым, сітуацыя складваецца патавая: большая частка новага пераходнага кабінета міністраў сябры RCD, што цалкам натуральна: быць чыноўнікам у Тунісе мог выключна сябра прэзідэнцкай партыі. Тры дэмакратычныя міністра пратэстуюць супраць падобнага раскладу і бачаць выхад у тым, каб распусціць RCD. Хаця новы кіраўнік ураду і яго намеснік ужо паклалі партбілеты на стол, пакуль лёс партыі застаецца падвешаным. Калі так зробяць усе міністры, будзе не зразумела, каго яны прадстаўляюць. Адначасова патрабуюць уваходу ў склад ураду і іншыя апазіцыйныя партыі, які доўгі час працавалі ў падполлі. Яшчэ адзін цікавы факт: да 17 студзеня 2011 года RCD была сябрам Сацінтэрну.
Па матэрыялах «Junge Welt» (Германія)