Турцыя. Абдула Аджалан: дзесяць гадоў за кратамі

Курдскія нацыяналісты па ўсяму свету адзначаюць сумную дату ў гісторыі барацьбы за незалежнасць краю. Дзесяць гадоў таму турэцкія спецслужбы арыштавалі лідэра партызанскі, старшыню Курдскай працоўнай партыі (РКК) Абдулу Аджалана. Турэцкі суд спачатку думаў пакараць правадыра паўстанцаў смерцю, аднак з улікам імкнення Турцыі стаць сябрам ЕС (у Еўропе смяротнае пакаранне забаронена) замяніў прысуд. Аджалану далі пажыццёвы тэрмін, пры гэтым адмовіўшы ў праве на амністыю. Прайшло дзесяць гадоў.

Курдскія нацыяналісты па ўсяму свету адзначаюць сумную дату ў гісторыі барацьбы за незалежнасць краю. Дзесяць гадоў таму турэцкія спецслужбы арыштавалі лідэра партызанскі, старшыню Курдскай працоўнай партыі (РКК) Абдулу Аджалана. Турэцкі суд спачатку думаў пакараць правадыра паўстанцаў смерцю, аднак з улікам імкнення Турцыі стаць сябрам ЕС (у Еўропе смяротнае пакаранне забаронена) замяніў прысуд. Аджалану далі пажыццёвы тэрмін, пры гэтым адмовіўшы ў праве на амністыю. Прайшло дзесяць гадоў. Нягледзячы на тое, што Аджалан застаецца культавай фігурай сярод курдскіх нацыяналістаў, афіцыйная Анкара не зрабіла ніводнага кроку, які можна было б трактаваць як намер змяніць статусу Аджалана. Нават турэмны рэжым у турме на востраве Імралі, дзе сядзіць Аджалан, не стаў больш мяккім. Як і раней (на падставе “кепскага надвор’я), вязень мае толькі тры наведванні штомесяц. Нават нейтральныя арганізацыі, кшталту Камітэта супраць катаванняў, б’юць трывогу адносна ўмоў утрымання курдскага лідэра. Самае цікавае, што нават у такіх умовах Аджалан працягвае кіраваць сваімі паплечнікамі на волі. Лічыцца, што сувязь са знешнім светам ён трымае праз адваката. У любым выпадку, ніводнае рашэнне глабальнага маштабу — часовы мір з Турцыяй, або вайна — не можа быць прынята без згоды Аджалана. У сувязі з гэтым аглядальнікі лічаць, што Аджалан дасюль не сказаў канчатковага слова. Змог жа Нельсан Мандэла пасля 27 гадоў турмы апынуцца ў цэнтры паўдзённая афрыканскай палітыкі.