У Батумі праходзіць аб’яднаны «Чарнобыльскі шлях» (фота)

У грузінскім Батумі згадваюць угодкі Чарнобыльскай катастрофы. Традыцыйная акцыя салідарнасці з Украінай мае тэматыку Чарнобылю.

photo_2022_04_26_19_02_31_logo.jpg

Па меркаванні арганізатараў акцыі, у гэтым годзе дата катастрофы на ЧАЭС тым больш актуальная, бо ў выніку нападу Расіі на Украіну акупанты захоплівалі Чарнобыльскую і Запарожскую АЭС, а супрацоўнікі Чарнобыльскай АЭС з 24 лютага па 31 сакавіка 2022 года былі ў закладніках у расійскіх акупантаў, што, нясло і нясе небяспеку для ўсяго свету.

Расійскія войскі складавалі боепрыпасы непасрэдна на пляцоўках АЭС, парушаючы ўсе нормы бяспекі, і нават узрывалі іх. А таксама рылі акопы ў Рудым лесе ля ЧАЭС — самым радыёактыўна забруджаным месцы ў свеце. Праз гэта, па чутках, некаторыя з расійскіх салдат былі дастаўленыя ў беларускія шпіталі з прыкметамі радыяцыйнага апраменьвання.

batumi11_czaronbylski_szljah_2022_04_26_logo.jpg

Канешне ж, баявыя дзеянні нішчылі і інфраструктуру, падвяргаючы ўкраінскія АЭС небяспецы.

Таму пагроза ядзернай катастрофы ў сувязі з нападам Расіі на Украіну з’яўляецца вельмі рэальнай. Пра гэта згадвалі ўдзельнікі мітынгу.