У «ДНР» судзяць замежнікаў, якія былі ў складзе арміі Украіны. Іх могуць расстраляць

У так званай "ДНР" пачаўся працэс над замежнікамі, якія бралі ўдзел у ваенных дзеяннях у складзе ўкраінскай арміі

dnr_sud.jpg

На лаве падсудных — падданыя Вялікабрытаніі Шон Пінер і Эйдэн Аслін, а таксама падданы Марока Саадун Брагім. У так званай "ДНР" іх абвінавачваюць у наёмніцтве, вайскоўцаў могуць пакараць смерцю, паведамляе www.currenttime.tv

Усе трое палонных афіцыйна ўступілі Ва Узброеныя Сілы Украіны да пачатку вайны і пражылі ва Украіне некалькі гадоў. Падданы Вялікабрытаніі Эйдэн Аслін падчас паездкі па Украіне пазнаёміўся са сваёй будучай нявестай і застаўся жыць у краіне, а ў 2018 годзе прынёс прысягу і пачаў служыць у 36-й брыгадзе марской пяхоты УСУ.

Разам з Эслінам у палоне аказаўся яго сябар, 48-гадовы былы ваенны Каралеўскага англійскага палка Шон Пінер. У 2018 годзе, як і Эслін, ён афіцыйна далучыўся да УСУ і служыў у 36-й брыгадзе марской пяхоты.

Мараканец Саадун Брагім вырашыў пераехаць ва Украіну ў 2019 годзе. Яго абаронца Дзмітрый Яршоў сцвярджае, што малады чалавек год вучыў рускую на моўных курсах, а потым паступіў на факультэт аэрадынамічных і касмічных тэхналогій Кіеўскага політэхнічнага інстытута. Аднак у выніку ён кінуў вучобу, у 2021 годзе заключыў трохгадовы кантракт з УСУ і трапіў у 36-ю асобную брыгаду марской пяхоты.

26 красавіка прэм'ер Вялікабрытаніі Барыс Джонсан выказаўся пра брытанцаў, якія трапілі ў палон. "Мы будзем рабіць усё, што зможам, але гэта рашэнне за ўкраінскай бокам. Мы вельмі шчыльна працуем над гэтым", — сказаў ён. У МЗС Вялікабрытаніі таксама асудзілі "эксплуатацыю ваеннапалонных у палітычных мэтах" і заклікалі да гуманнага абыходжання з затрыманымі.