У Гастомелі скралі сцяну з графіці Бэнксі

У Гастомелі зрэзалі адно з графіці Бэнксі. Аднак злодзеяў ужо затрымалі.

Нядаўна ва Украіне з’явіліся муралы, што нагадалі мастацтвазнаўцам стыль знакамітага вулічнага мастака Бенксі.

Праз нейкі час вядомы на ўвесь свет брытанскі вулічны мастак-ананім Бенксі пацвердзіў, што стварыў ва Украіне сем муралаў. Яго графіці можна было ўбачыць у Кіеве, Барадзянцы, Гастомелі, Ірпені. Некаторыя яго працы былі на зруйнаваных падчас вайны дамах.

Сёння, 2 снежня, СМІ апублікавалі фатаздымкі скрадзенага разам з кавалкам сцяны графіці  ў Гастомелі

Аднак паведамляецца, што зламыснікаў ужо затрымалі.


 

Гэта графіці было на сцяне разбуранага дома па вуліцы Праскураўскай, 2. Там была намаляваная жанчына ў халаце, з бігудзі і з вогнетушыцелем.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: