Украіна. Гімн Украіны зменяць?

Рэвізія дзяржаўных парадкаў ва Украіне з прыходам да ўлады Януковіча набывае ўсё новыя формы. Пад пытанне пастаўлены нават цяперашні варыянт гімну. З такой ініцыятывай выступіла газета «Сегодня», якая належаць алігарху Рынату Ахметававу і лічыцца галоўным рупарам Партыі рэгіёнаў. Цяперашні гімн, які пачынаецца словамі «Ще не вмерла України ні слава, ні воля» не падабаецца кіруючай партыі. Па-першае таму, што гэта плагіят з польскага арыгіналу, загалоўныя радкі якога «Jeszcze Polska nie zginiela». Па-другое, тэкст занадта мінорны.

Рэвізія дзяржаўных парадкаў ва Украіне з прыходам да ўлады Януковіча набывае ўсё новыя формы. Пад пытанне пастаўлены нават цяперашні варыянт гімну. З такой ініцыятывай выступіла газета «Сегодня», якая належаць алігарху Рынату Ахметававу і лічыцца галоўным рупарам Партыі рэгіёнаў. Цяперашні гімн, які пачынаецца словамі «Ще не вмерла України ні слава, ні воля» не падабаецца кіруючай партыі. Па-першае таму, што гэта плагіят з польскага арыгіналу, загалоўныя радкі якога «Jeszcze Polska nie zginiela». Па-другое, тэкст занадта мінорны. Аднак самы цікавы трэці аргумент — цяперашні гімн дрэнны, паколькі ў час, калі ён быў дзяржаўным гімнам, краіну пераследавалі толькі правалы. Напрыклад, была згубленая незалежнасць у час грамадзянскай вайны. А якая ж альтэрнатыва? Альтэрнатывы, на думку «Сегодня», можа быць дзве: вярнуць гімн савецкай Украіны або ўжываць у якасці гімну песню «Малітва за Украіну», якую напісаў у ХІХ стагоддзі рэлігійны дзеяч Аляксандр Каніскі.