Замежныя СМІ пра Беларусь: 26 лістапада - 9 снежня
Сёння мясцовыя эксперты, аналізуючы сітуацыю, канстатуюць, што і Бяляцкаму, і экс-кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву, а таксама іншым палітвязням хуткім часам не наканавана быць
вызваленымі. Аляксандр Лукашэнка вырашыў бліжэйшыя эканамічныя праблемы, атрымаўшы ад Расіі танны газ, а гэта значыць, што меркаванне Еўропы і Амерыкі з нагоды ступені яго дэмакратычнасці яму
абыякава. Праўда, эканамічныя эксперты сцвярджаюць, што зацішша на расійска-беларускім фронце працягнецца нядоўга, а затым Лукашэнку зноў могуць спатрэбіцца крэдыты і лаяльнасць Захаду.