Як вядома, Гвіда Вестэрвеле, міністр замежных спраў ФРГ, належыць да катэгорыі сексуальных меншасцяў. Менавіта таму ў замежныя туры з ім ездзіць не жонка, а яго каханак Міхаэль Мронц. «Мы
жадаем прынесці ў свет думку пра талерантнасць», — кажа пара. Такая практыка выклікала неадназначную рэакцыю ў краінах, дзе гомасексуалісты пераследуюцца на дзяржаўным узроўні.
Гэта, здаецца, выклікала напружанасць у адносінах ФРГ з такога кшталту дзяржавамі. Інакш цяжка растлумачыць, чаму на днях нямецкі МЗС афіцыйна заявіў, што Міхаэль будзе заставацца дома, калі дырэктар
ведамства накіруецца ў краіну, дзе гомасексуалізм лічыцца злачынствам. А сёння на свеце за нетрадыцыйны секс караюць смерцю ў Судане, Іране, Самалі, Нігерыі, Саудаўскай Аравіі, Маўрытаніі і Йемене.
Заканадаўства яшчэ 70 краін разглядае гомасексуалізм як злачынства рознай ступені цяжкасці. Сам кіраўнік нямецкай дыпламатыі ад ідэяў талерантнасці не адмаўляецца, аднак прызнае, што «несці
прагрэс» давядзецца паступова.
Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)
Германія. Дырэктар МЗС адмовіўся ад каханка
- Замежжа
- 22-08-2010
Як вядома, Гвіда Вестэрвеле, міністр замежных спраў ФРГ, належыць да катэгорыі сексуальных меншасцяў. Менавіта таму ў замежныя туры з ім ездзіць не жонка, а яго каханак Міхаэль Мронц. «Мы
жадаем прынесці ў свет думку пра талерантнасць», — кажа пара. Такая практыка выклікала неадназначную рэакцыю ў краінах, дзе гомасексуалісты пераследуюцца на дзяржаўным узроўні.
Гэта, здаецца, выклікала напружанасць у адносінах ФРГ з такога кшталту дзяржавамі.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: