Блогер абвясціў галадоўку

Актывіст Руху “За Свабоду Юрась Шпак-Рыжкаў абвясціў галадоўку ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна на знак пратэсту супраць незаконнага затрымання і
дрэнных умоў утрымання ў ізалятары.

Актывіст Руху “За Свабоду Юрась Шпак-Рыжкаў абвясціў галадоўку ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна на знак пратэсту супраць незаконнага затрымання і дрэнных умоў утрымання ў ізалятары.

Юрась Шпак-Рыжкаў, вядомы ў сацыяльных сетках як блогер Юрась Навіцкі, асуджаны да 12 сутак адміністратыўнага арышту нібыта за лаянку і прыставанне да мінакоў пасля мітынгу ў сталічным Лошыцкім парку на Дзяды 6 лістапада. Актывіста затрымалі пасля таго, як ён спрабаваў сфатаграфаваць супрацоўнікаў сілавых структур у цывільным.

Юрась Шпак-Рыжкаў стварыў цэлую калекцыю безыменных супрацоўнікаў у цывільным, што наглядаюць за ўдзельнікамі акцый апазіцыі.
Супраць Юрася Навіцкага сведчыў супрацоўнік АМАПу, які нібыта яго затрымліваў і складаў рапарт, Ягор Караваеў. Навіцкі кажа, што не памятае гэтага чалавека. 
 
"Суткі" Юрась Шпак-Рыжкаў адбывае ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. На знак пратэсту супраць незаконнага прысуду і кепскіх умоў утрымання холад і антысанітарыя ён аб'явіў галадоўку.
 
Прысуд вынес суддзя Міхаіл Хома. Затрыманы ў той самы дзень пасля акцыі ў Лошыцы сябра КХП–БНФ Уладзімер Юхо атрымаў 7 сутак.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: