Замежныя СМІ пра Беларусь: 21 - 27 жніўня
Канфлікт з Расіяй можа ўнесці карэктывы нават у паводзіны падстаўнога кандыдата. Гайдукевіч ужо пачаў крытыкаваць дзеянні Лукашэнкі з адкрыта прарасійскіх пазіцый і заяўляць, што ў цяперашнім
канфлікце вінаваты Мінск. Зрэшты, факт, што з такога кшталту заявамі выступае адкрыта маргінальны палітык, павінен, па меркаванні ўладаў, яшчэ раз пераканаць выбаршчыкаў у вечнай мудрасці Аляксандра
Рыгоравіча і адначасова пазбавіць магчымасці праводзіць курс на салідарнасць з Расіяй іншых кандыдатаў.
«Политком.ру» (Расія)
Канфлікт з Расіяй можа ўнесці карэктывы нават у паводзіны падстаўнога кандыдата. Гайдукевіч ужо пачаў крытыкаваць дзеянні Лукашэнкі з адкрыта прарасійскіх пазіцый і заяўляць, што ў цяперашнім
канфлікце вінаваты Мінск. Зрэшты, факт, што з такога кшталту заявамі выступае адкрыта маргінальны палітык, павінен, па меркаванні ўладаў, яшчэ раз пераканаць выбаршчыкаў у вечнай мудрасці Аляксандра
Рыгоравіча і адначасова пазбавіць магчымасці праводзіць курс на салідарнасць з Расіяй іншых кандыдатаў.
«Политком.ру» (Расія)
Беларуская незалежная прэса прыкладна год з таго часу, як пачаўся дыялог Беларусі з Еўрасаюзам, адчувала кароткую перадышку. Перадышка адзначалася нават не пазітыўнымі крокамі, а адсутнасцю
відавочных рэпрэсій. Але як толькі на гарызонце замаячыла прэзідэнцкая выбарчая кампанія, уся так званая «лібералізацыя» адразу ж спынілася. Эксперты адзначаюць, што такая
актывізацыя цэнзуры не ў апошнюю чаргу звязана з пагаршэннем адносін паміж Масквой і Мінскам. Крэмль увесь час крытыкуе беларускага лідэра, а заходнія сродкі масавай інфармацыі прагназуюць для
Аляксандра Лукашэнкі пройгрыш у гэтай перадвыбарнай кампаніі.
«Дзеркало тижня» (Украіна)
Пакуль Аляксандр Лукашэнка сышоў у цень — ён не каментуе адносіны ні з Расіяй, ні з ЕС, ні факты выхаду на экраны краіны-суседкі фільмаў, якія яго кампраметуюць. Аднак час прыняцця рашэнняў
няўхільна набліжаецца. Для далейшага ўтрымання пазіцыі незалежнай і ганарлівай дзяржавы, якая неахвотна прыслухоўвацца да парадаў суседзяў, няма эканамічных умоў. Надзеі на падтрымку Расіі растаюць з
кожнай гадзінай, Еўропа таксама не спяшаецца матэрыяльна падтрымаць Лукашэнку, патрабуючы дэмакратычных крокаў. Дарэчы, прыезд Хурскайнен быў ініцыяваны беларускімі парламентарыямі. Нельга выключаць,
што прайграўшы на ўсходнім кірунку, Мінск паспрабуе адыграцца на заходнім.
«Независмая газета» (Расія)
Падаюцца дарэмнымі любыя надзеі на «перафарматаванне» ў інтарэсах Масквы беларускага ўладнага поля. Бо ўся беларуская апазіцыя прынцыпова супраць Расіі і за цеснае збліжэнне з
Захадам. Тая ж «The Guardian» не без падставы цытуе словы брытанскага палітолага Аркадзя Мошэса: «Лукашэнка ўсведамляе, што значная частка насельніцтва і бізнес-эліты яго
краіны бачыць сваю будучыню ў Еўропе, а Расію лічыць савецкім мінулым. І ён хоча адрэагаваць на гэтыя настроі, каб захаваць уладу». У такой сітуацыі дэманстрацыя нейкіх дзіцячых крыўдаў,
вышукванне, што хтосьці калісьці дзесьці абяцаў штосьці зрабіць, а потым не выканаў, выглядаюць смешна, а наступствы могуць мець самыя сур’ёзныя. Беларусь у сілу геаграфічнага становішча мае
ўсе аб’ектыўныя магчымасці рэзка перанакіраваць вектар сваіх інтарэсаў з Усходу на Захад. Уступленне Беларусі ў ЕС выглядае значна меней неверагодным, чым уваходжанне туды Украіны (тым
больш, што насельніцтва ў Беларусі амаль у пяць разоў менш).
«Полит.ру» (Расія)
Упершыню за ўвесь час прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі Расія і еўрапейскія інстытуты гатовыя аб’яднацца ў барацьбе з ім. У апошнія гады Расія нязменна крытыкавала працу Бюро па
дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ — органа, які займаецца маніторынгам выбараў ва Усходняй Еўропе, — адмаўляючы яго прадстаўнікам у праве назіраць за расійскімі
выбарамі. Цяпер Крэмль упершыню гатовы да супрацоўніцтва з даўнім супернікам. Паводле інфармацыі з адміністрацыі прэзідэнта Расіі, Сяргей Прыходзька ўжо даў распараджэнне пачаць перамовы з БДІПЧ аб
сумесным маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
«Русский Newsweek» (Расія)