Замежныя СМІ пра Беларусь: 7-13 красавіка

За мяжой цяпер знаходзіцца каласальная колькасць грамадзян Беларусі — апазіцыянераў існуючаму на іх радзіме рэжыму. Усе збеглыя беларусы, на першы погляд, выразна падпадаюць пад паняцце «палітычных». Але так апынулася, што значная частка «палітычных» лепш за ўсё робіць толькі адно — балбоча. Па-літоўску «беларус» гучыць так — «балтарус». На жаль, частка ўцекачоў з краіны, у якой насамрэч неабходны кардынальныя змены, цалкам апраўдвае гэта літоўскае «балтарусы».



За мяжой цяпер знаходзіцца каласальная колькасць грамадзян Беларусі — апазіцыянераў існуючаму на іх радзіме рэжыму. Усе збеглыя беларусы, на першы погляд, выразна падпадаюць пад паняцце «палітычных». Але так апынулася, што значная частка «палітычных» лепш за ўсё робіць толькі адно — балбоча. Па-літоўску «беларус» гучыць так — «балтарус». На жаль, частка ўцекачоў з краіны, у якой насамрэч неабходны кардынальныя змены, цалкам апраўдвае гэта літоўскае «балтарусы».
«Обозреватель» (Украіна)
Восень 2010 года — час надзей. Гэты год для Беларусі быў тым жа, што для Чэхаславакіі Пражская вясна ў 1968 годзе. Еўрапейскі саюз прымусіў Лукашэнку дазволіць на прэзідэнцкіх выбарах у снежні 2010 года высоўваць свае кандыдатуры апазіцыйным палітыкам; яны нават маглі весці перадвыбарныя кампаніі, што для краіны было новым этапам. Гэта быў самы вольны перыяд у гісторыі Беларусі з сярэдзіны 1990-х гадоў. І ўсё адно гэты час скончыўся жорсткім разгонам мітынгу пасля фальсіфікаваных выбараў і шматгадовымі арыштамі шэрагу апанентаў рэжыму. Шматлікія беларусы на тыя некалькі месяцаў не могуць забыцца.
«Aktualne» (Чэхія)
Відавочна, Лукашэнка ў чарговы раз пераканаўся ў тым, што з Еўропай яму лаяцца нельга: як толькі гэта здараецца, яго ва ўнісон пачынае душыць Масква. І адзіны спосаб для Лукашэнкі абараніцца — зноў спрабаваць «замірыцца» з ЕС. Тым больш, што заходні сусед заўсёды гатовы да «сяброўства»: абы Мінск не здаўся Маскве. Ці будзе мірыцца гэтым разам Крэмль — тое яшчэ пытанне. Калі Расія пойдзе на саступкі і пагодзіцца з прэтэнзіямі «Белавіа», гэта будзе азначаць чарговы крах расійскай дыпламатыі.
«Эксперт» (Расія)
Еўрапейскія краіны і іх прыхільнікі на ростанях. Усіх хвалюе пытанне: ці можна займацца бізнэсам з беларусамі і не карміць пры гэтым рэжым Лукашэнкі. Але, як бы там ні было, Беларусі патрэбныя еўрапейскія інвестары. А Еўропе цікава беларуская эканоміка. Пытанне стаіць востра, паколькі і Міністэрства эканомікі Беларусі, і незалежныя аналітыкі адзначаюць, што эфект ад дэвальвацыі практычна вычарпаны. Дзе ж выйсце? Выйсце магло б быць у тым, каб ужываць санкцыі да Беларусі не агулам, а з розумам, вар’іруючы іх характар у залежнасці ад сітуацыі ў пэўнай галіне. Гэта, вядома, значна складаней, але, верагодна, менавіта гэтым шляхам Еўрапейскі саюз павінен ісці.
«DzD» (Эстонія)
Улады Беларусі ўвесь час заяўляюць, што крызіс у краіне закончыўся, а нацыянальная эканоміка ідзе на ўздым. З такім сцвярджэннем не згодныя эксперты і насельніцтва. Эксперты ўпэўненыя, што «крызіс працягваецца», і доказ таму — рост коштаў на фоне зніжэння кошту энерганосьбітаў. Беларусі патрэбен 1 мільярд долараў знешніх уліванняў штомесяц проста для падтрымання статус-кво. Эканамічная палітыка ўладаў — адсутнасць рэформаў і захаванне палітыкі росту прыбыткаў — здольная справакаваць паўтор леташняга крызісу.
«Независимая газета» (Расія)