Інданезія. Папуасы патрабуюць незалежнасці

4–5 жніўня на востраве Вануату адбыўся Форум астравоў Ціхага акіяна (PIF) — рэгіянальнай міжурадавай арганізацыі. Гэту падзею вельмі чакалі папуаскія нацыяналісты, якія змагаюцца за дзяржаўную незалежнасць заходняй часткі востраву Новая Гвінея, што з 1960-х гадоў належыць Інданезіі. Апошнім часам папуасы актывізаваліся. У сталіцы правінцыі прайшло некалькі маніфестацый, удзельнікі якіх дамагаліся правядзення рэферэндуму за незалежнасць. У кампаніі важнае (а магчыма, і галоўнае месца) адводзілася згаданаму Форуму астравоў Ціхага акіяна.

4–5 жніўня на востраве Вануату адбыўся Форум астравоў Ціхага акіяна (PIF) — рэгіянальнай міжурадавай арганізацыі. Гэту падзею вельмі чакалі папуаскія нацыяналісты, якія змагаюцца за дзяржаўную незалежнасць заходняй часткі востраву Новая Гвінея, што з 1960-х гадоў належыць Інданезіі. Апошнім часам папуасы актывізаваліся. У сталіцы правінцыі прайшло некалькі маніфестацый, удзельнікі якіх дамагаліся правядзення рэферэндуму за незалежнасць. У кампаніі важнае (а магчыма, і галоўнае месца) адводзілася згаданаму Форуму астравоў Ціхага акіяна. Па планах Нацыянальнай канвенцыі за Вызваленне (арганізатар акцый), удзельнікі PIF павінны былі прыняць рэзалюцыю ў падтрымку незалежнасці Заходняй Папуа, што, у сваю чаргу, прымусіла б Джакарту пайсці на саступкі папуаскай апазіцыі. Аднак PIF патрабаванні Канвенцыі праігнараваў. Улады Вануату (арганізатара форума) заявілі, што папуаскае пытанне павінна быць больш дакладна вывучана перад тым, як уключаюць яго ў праграму мерапрыемстваў такога ўзроўню. Абураныя здрадай папуасы ў адказ абвясцілі адміністрацыі Інданезіі «татальную інтыфаду». Што гэта значыць, мала хто пакуль разумее. У любым выпадку, папуаскае пытанне застаецца і далей галаўным болем для Джакарты. У пачатку жніўня 50 сяброў кангрэсу ЗША перадалі Бараку Абаму ліст з патрабаваннем узяць пад асабісты кантроль сітуацыю з правамі чалавека ў Гвінеі.
Па матэрыялах «Green Left Review» (Аўстралія)